Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

Ульяна Вінярская:

“Прырода – найцікавейшая кніга”
Я. Колас
Траўка зелянее, сонейка блішчыць – гэта значыць вясна ўжо надыйшла. Увогуле вясна, на маю думку, найлепшая пара для назірання за прыродай: усё квітнее, птушкі пяюць, і свежае веснавое паветра запаўняе грудзі.
У кожнага паэта (і не толька беларускага) можна знайсці твор, прысвечаны прыродзе, у кнізе кожнага пісьменніка можна знайсці ўрывак з апісаннем прыроды роднага краю, бо прырода вабіць, натхняе…
Так і ў нашых маленькіх школьных празаікаў ёсць для вас сачыненні на тэму “Прырода роднага краю”. Таму раю вам прачытаць гэтыя сачыненні вучняў 5 класаў.
Але не толькі сваёй прыродай знакаміта наша краіна, больш таго, мае яна вялікую гісторыю і … прыгожую мілагучную мову. Ці ведалі вы, што навукоўцы вызначылі, што беларуская мова па сваёй мілагучнасці не ўступае італьянскай мове? Але зараз востра ўстае пытанне знікання, знішчэння нашай роднай беларускай мовы. Таму прапаную вам прачытаць сачынне-разважанне настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Шабацько Любові Аляксееўны на тэму “Ад прадзедаў спакон вякоў...”

Любоў Аляксееўна Шабацько, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

“Ад прадзедаў спакон вякоў...”

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі; ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара…
П. Панчанка
У свеце не так многа краін з больш цяжкім лёсам, што мае за сваімі плячыма Беларусь. Доўгі і складаны шлях праз шматгадовую багацьбу і пакуты прайшоў наш народ, пакуль дабіўся волі і незалежнасці, атрымаў уласную дзяржаўнасць. “А мову ледзь не затапталі і асмяялі, як раней,” – пісаў П. Панчанка.подробнее

Вайтэнка Ксенія, 5 «В» клас

Мой край

Я вельмі люблю Беларусь і ганаруся тым, што жыву ў гэтай цікавай краіне. У Беларусі ёсць шмат выдатнага: цудоўныя людзі, камфортны клімат, багатая гісторыя. Але больш за ўсё я цаню беларускую прыроду. Увогуле, мне падабаецца гуляць, я часта адкрываю для сябе нешта новае.подробнее

Кірыленка Раман, 5 «В» клас

Веснавая прыгажосць

Я заўсёды захапляюся прыгажосцю і хараством нашай прыроды. У розныя поры года яна адлюстроўвае сваю прыгажосць. Мне падабаецца назіраць за прыродай вясной, калі ўсё навокал ажывае. Мы з бацькамі часта ходзім у Лошыцкі парк, дзе вельмі многа дрэў і раслін. Я люблю назіраць за птушкамі, жывёламі, разглядаць розных жукоў.подробнее

Каровіна Мая

Прырода розная бывае

Кожную пару года прырода навокал захапляе нас сваёй прыгажосцю.
Увесну прырода быццам нараджаецца: з’яўляецца першая зялёная траўка, першыя пралескі паміж сосен і елак, дрэвы пачынаюць апранацца ў светлае лісце. Сонейка свеціць ярка і запрашае нас на вуліцу пасля працяжнай зімы.
Летам наваколле ззяе яркімі колерамі: палі жаўнеюць ад калосся, лугі мільгаюць рознакаляровымі кветкамі, дрэвы апрануты ў яркае зялёнае лісце. Вада ў рэках і азёрах прыцягвае сваёй блакітнасцю і цеплынёй.подробнее

Герасімчык Марыя, 5 «А» клас

Восень

Восень для мяне – гэта пара, калі ўсё рыхтуецца да сну.
Мне падабаецца, што лес, палі і сенажаці афарбоўваюцца ў чырвоны, жоўты, памяранцавы колер. Усё як быццам робіцца святлей, таму што дрэвы і хмызнякі выбухаюць восеньскім агнём. Гэта пара, калі растуць грыбы і квітнеюць хрызантэмы. Астры мне нагадваюць маленькія сонейкі. подробнее

Дземенкавец Анатоль, 5 «А» клас

Зіма – любімая пара

Мая любімая пара года – гэта зіма.
Зіма самая прыгожая за ўсё на свеце. Таму, што ўсё на вуліцы пакрыта белым-белым дываном, на стрэхах дамоў прыгожыя вялікія шапкі. Калі мы прыходзілі са школы, тады бралі лыжы і каталіся на іх. А пасля мы ішлі на ледзяную горку подробнее

Баранаў Раман

Прыслухайцеся да слоў паэта

Наша краіна багата вельмі прыгожымі мясцінамі. Беларускія паэты з такім захапленнем і любоўю паказваюць прыроду ў розныя поры года ў сваіх творах.
Аўтары дапамагаюць нам уявіць цудоўныя з’явы праз параўнанні. Якуб Колас ва ўрыуку “На рэчцы” паказвае мароз мастаком, а хвоечкі параўноўвае з сіроткамі. АнатольГрачанікаў звяртаецца да пажоўклага ліста, як да чалавека. подробнее

Нялепа Ягор, 5 «А» клас

Прырода – гэта таямніца

Прырода – гэта вялікая таямніца для кожнага чалавека. Размова з ею дорыць нам радасць, адчуванне спакою, дапамагае прыслухацца да сябе.
Я вельмі люблю зіму. Гэта белая казка! Усё занесена снегам, які на сонцы блішчыць, а ноччу пераліваецца ў свеце ліхтароў. На вокнах красуюцца ўзоры. Мяккі пушысты снег, роўным пластом пакрывае ўсю зямлю. Ён паўсюль: на лаўках, на дрэвах, на дахах дамоў.подробнее