Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

Нялепа Ягор, 5 «А» клас

Прырода – гэта таямніца

Прырода – гэта вялікая таямніца для кожнага чалавека. Размова з ею дорыць нам радасць, адчуванне спакою, дапамагае прыслухацца да сябе.
Я вельмі люблю зіму. Гэта белая казка! Усё занесена снегам, які на сонцы блішчыць, а ноччу пераліваецца ў свеце ліхтароў. На вокнах красуюцца ўзоры. Мяккі пушысты снег, роўным пластом пакрывае ўсю зямлю. Ён паўсюль: на лаўках, на дрэвах, на дахах дамоў.
Дрэвы нагадваюць яблыкі ў квецені. Былыя, белыя! І толькі на некаторых з іх віднеюцца чырвоныя ягадкі рабіны. Вароны, сініцы, снегіры прылятаюць пачаставацца гэтай ежай.
Прыбраная пад шапкай снегу стаіць елка.
Чыстае паветра пахне холадам і марозам.
Зімовая прыгажуня! Няма ў свеце больш дзіўнай і прыгожай пары года, чым зіма.