Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

Герасімчык Марыя, 5 «А» клас

Восень

Восень для мяне – гэта пара, калі ўсё рыхтуецца да сну.
Мне падабаецца, што лес, палі і сенажаці афарбоўваюцца ў чырвоны, жоўты, памяранцавы колер. Усё як быццам робіцца святлей, таму што дрэвы і хмызнякі выбухаюць восеньскім агнём. Гэта пара, калі растуць грыбы і квітнеюць хрызантэмы. Астры мне нагадваюць маленькія сонейкі. З тужлівай песняй адлятаюць жураўлі, як быццам развітваюцца з Радзімай. Неба восенню шэрае і сумнае. У лужынах вада каламутная, але часам там плавае ліст, што падобны на караблік, які заблукаў.
Восень – вельмі прыгожая пара. Яна і смутная, і вясёлая.