Рубрыка "Роднае слова"
Юрый Уладзіміравіч Лях:
«Вось чарговы раз я пачаў выкладаць урокі беларускай мовы і літаратуры ў 5 класе. Вучні ў мяне розныя па ведах: адным гэтыя прадметы даюцца вельмі лёгка, іншым - складаней.Як вядома, дзеці ў гэтым узросце вельмі любяць гуляць, іх цікавяць розныя гісторыі.Таму добра, што праграмай прадугледжана вывучэнне казак у раздзеле «Вусная народная творчасць». Вучні пазнаёміліся ў ім з беларускімі народнымі казкамі, іх відамі і жанравымі адметнасцямі. Мне вельмі прыемна,што многія дзеці,калі прачыталі беларускія народныя казкі, змаглі скласці і свае,і, здаецца мне, даволі арыгінальныя. Чытаў творы сваіх вучняў з вялікім захапленнем. Раю і паважаным чытачам гімназічнага часопіса не абмінаць увагай казкі пяцікласнікаў.
А самім творцам жадаю поспехаў!»
Аліса Андрыянава , 5 «Д» клас
Лясныя памочнікі
-Іду!- крычала ўслед бацькам Люсія.
Падбегшы да іх, дзяўчынка ўбачыла прыгожыя кветкі і вырашыла сарваць некалькі. Мама і тата не заўважылі, што іх дачка адстала ад іх, і пайшлі па дарозе. Сарваўшы некалькі рамонкаў, Люсія павярнулася да бацькоў, каб паказаць ім. Але побач нікога не было. Люсія прабегла метр, але нават тады ўдалечыні нікога не заўважыла. Яна кінула кветкі і пачала бегчы, але колькі яна не прабягала, бацькоў нідзе не было.
Вочы сталі мокрымі, а па шчоках цяклі слёзы. Маленькая дзяўчынка страціла сваіх бацькоў. Люсія спынілася, з-за слёз дарогу было дрэнна відаць. Было дзве развілкі, адна з іх вяла на левы бок, а іншая- на правы. Але гэта яе не супакоіла, таму што толькі зайшоўшы ў лес, ніякіх скрыжаванняў не было. Яна пачала ісці назад, можа тады яна знойдзе дарогу?
Агароднік Вераніка, 5 «Д» клас
Люстэрка і троль
Жыў быў троль у маленькім лесе, і клікалі яго Пецькам. Аднойчы ён пайшоў гуляць і знайшоў там чароўнае люстэрка, якое ўмела размаўляць. Але ён гэтага не ведаў.
Падняў троль гэта люстэрка, разгледзеў яго і задаў сам сабе пытанне: навошта яно трэба? Раптам люстэрка адказала, што яно трэба, каб дапамагаць. Пецька паглядзеў па баках і не зразумеў, хто гэта размаўляе.
подробнее
Абляк Марыя , 5 «Д» клас
Літары « і»
Даўным даўно жылі-былі беларускія літары. Яны жылі ў Беларусі, у горадзе Мінску. Былі яны культурнымі і добрымі, уважліва адносіліся да сваёй краіны. Але была адна літара, якую клікалі “і”, і яна ўвесь час пісалася рускай літарай “и”.
Калі яна пайшла працаваць у газету, то пісалася рускай літарай “и”. Аднойчы літара “ў”, якая працавала ў той жа газеце, спыталася ў “і” :
-Чаму ты заўсёды пішашся рускай літарай “и”?
подробнее
Любоў Скарбоўская
Цуд ваўчынай зграi
У чароўным лесе ў адной з Паўночных ваўчыных зграй ля падножжа гары нарадзілася ваўчаня беласнежнага колеру з мядова–жоўтымі вачыма. Ваўчаня назвалі Аўрора. Уся Паўночая зграя радавалася папаўненню вялікай ваўчынай сям’і.
Маленькаму беламу камячку па імені Аўрора часта прыносілі ежу дарослыя ваўкі. Мама Аўроры вучыла хадзіць малую.
Прайшоў час. Маленькі камяк ператварыўся ў моцнага і спрытнага звера. Аўрора сама стала хадзіць на паляванне з ваўкамі пастарэй. На палаляванні ваўкі з Паўдневай зграі нарыкалі на Аўрору і астатніх ваўкоў паўночай сям’і. Ваўчыца з Паўднёвай зграі падышла да Аўроры ўшчыльную і смела заявіла, што Паўночная зграя палюе на паўднёвых тэрыторыях.
Паўночная зграя хутка знікла за яловымі галінкамі.
Маці–ваўчыца спытала Аўрору, чаму тая вярнулася з палявання без здабычы. Аўрора села побач з мамай і заскуголіла як маленькае ваўчаня.
подробнее
Кліменцій Удот, 9 «В» клас
Летні адпачынак прайшоў з карысцю
Я адпачыў на летніх канікулах з карысцю для свайго здароўя і для свайго розуму.
Першы месяц я займаўся сваім любімым видам спорту - веславаннем на байдарках і каноэ. У нас было па дзве трэніроўкі на дзень: раніцай і вечарам. Мае трэніроўкі праходзілі на свежым паветры. Асабліва мне падабалася трэніравацца раніцай. На рацэ Свіслач раніцай вельмі ціха, прыгожая гладзь вады, дымка тумана, качкі, якія, то тут то там, выскокваюць з чароту. Калі я трэніруюся, то атрымліваю асалоду яшчэ і ад навакольнай прыроды.
подробнее
Ксенія Яфімава, 9 «Б» клас
Мой летні адпачынак
Лета – найцудоўнейшая пара года, поўная яркіх эмоцый і весялосці. Для мяне кожнае лета – гэта цэлае жыццё. Гэта сон да абеду, прагулкі амаль да самай ночы, шмат планаў і, канешне, падарожжы. Гэтае лета было асабліва насычаным і цікавым. Я адкрыла для сябе тры новыя краіны: Балгарыю, Грузію і Турцыю, правяла шмат часу з сябрамі і роднымі, прачытала самую цікавую літаратуру, выдатна адсвяткавала свой дзень нараджэння.
У чэрвені спраўдзілася мая запаветная мара – я адпачыла з лепшай сяброўкай у міжнародным балгарскім лагеры. Два тыдні мы грэліся на чарнаморскім узбярэжжы, забаўляліся цэлымі днямі з аніматарамі, хадзілі на дыскатэкі, ездзілі на экскурсіі, пазнаеміліся і пасябравалі з дзяўчатамі і хлопцамі з розных краін.
подробнее