НазадСодержание

Рубрыка «Роднае слова»

Кліменцій Удот, 9 «В» клас

Летні адпачынак прайшоў з карысцю

Я адпачыў на летніх канікулах з карысцю для свайго здароўя і для свайго розуму.
Першы месяц я займаўся сваім любімым видам спорту - веславаннем на байдарках і каноэ. У нас было па дзве трэніроўкі на дзень: раніцай і вечарам. Мае трэніроўкі праходзілі на свежым паветры. Асабліва мне падабалася трэніравацца раніцай. На рацэ Свіслач раніцай вельмі ціха, прыгожая гладзь вады, дымка тумана, качкі, якія, то тут то там, выскокваюць з чароту. Калі я трэніруюся, то атрымліваю асалоду яшчэ і ад навакольнай прыроды.
Другі месяц лета мы ездзілі на спартыйныя зборы ў санаторый “Свіслач”. Я набыў шмат новых сяброў. З намі жылі фехтавальшчыкі. Яны нас навучалі фехтаваць, а наш трэнер катаў іх на кацеры па рацэ. У канцы спартыўнага збора трэнеры наладзілі нам сапраўднае свята на беразе Свіслачы. Мы сядзелі каля вогнішча, елі уху, якую зварыў наш трэнер, пяклі сала на палачках. Такога смачнага сала я не еў ніколі і нідзе.
У жніўні я дапамагаў свайму тату, які зламаў нагу. Мой тата будуе для нас дом , і мне давялося быць яго рукамі і нагамі. Я за гэты час шмат чаму навучыўся на будоўлі хаты: стругаць, піліць, рэзаць рознымі інструментамі. Я ведаю ўсе этапы будаўніцтва дома. А яшчэ я зразумеў тую ісціну, што хацеў данесці да мяне мой тата. Гэта тое, што проста так нічога не можа быць і што трэба закаляць сябе, свій характар, што трэба многа працаваць, і тады ў цябе ўсё будзе. Таму ўпэўнены, што летні адпачынак ў мяне прайшоў з карысцю для майго сталення і новага ўспрымання свету.