Рубрыка «Роднае слова»
Ульяна Вінярская:
“Ужо зіма, і першы чысцюткі сняжок зацерушыў вуліцы. Стала холадна і няўтульна... Восень не адпускае нас са свайго плёну. “Сумнення час, час роздуму прыходзіць,- так пісаў М. Башлыкоў у вершы “Верасень”.
І сапраўды, кожнага залатая прыгажуня “прымусіла” паразважаць пра жыццё, або пра планы на будучыню, або, нават, пра нашыя школьныя дзянькі. Але чаму ўсе мы пагружаемся ў роздумы менавіта пад час восені? Вучні 8 “А” і 8 “Б” класа паспрабавалі знайсці адказ на гэтае пытанне.
Раю вам прачытаць іх маленькія сачыненні-разважанні”
А яшчэ звярніце ўвагу на невялічкую, але вельмі цікавую казку Ганны Лобко “Гісторыя адной пралескі”. Цудоўнага ўсім настрою!
Ганна Лобка,6 «Б» клас
Гiсторыя адной пралескi
Так гэта было цi не так, праўда цi няпраўда, паслухаем, што казка кажа.
Даўным-даўно на Зямлi не было анiякiх кветак, а Зiма, Вясна, Лета i Восень спрачалiся за ўладу на Зямлi. Доўга ўгаворвалi iх людзi не сварыцца, але чатыры сястры i слухаць не хацелi. Не паспяваў пан Год, бацька iх, бойкi спыняць, як зноў чагосьцi не падзялiлi. На гэты раз яны думалi, чые падарункi лепей.
– Мае сняжынкi прыгажэйшыя за ўсё ў свеце! – сказала Зiма.
– Не твае сняжынкi, а спевы майго жаваранка, – не згадзiлася Вясна.
– Ні сняжынкi, ні жаваранак не параўнаюцца з маiм цёплым летнiм сонейкам, – спрачалася Лета.
подробнее
Яфiмава Яна, 8 «Б» клас
Рознакаляровыя думкі
Восень. Сумненнеў час, час роздуму прыходзіць... Восенню мы задумваемся на розныя тэмы часцей, чым у іншыя поры года. Бо восень - гэта перыяд, калі ідуць дажджы, становіцца холадна, і мы амаль перастаем сустракацца з сябрамі, хадзіць на вуліцу…
Некаторыя задумваюцца над тым, якая выдатная прырода восенню, як усё мяняецца проста на вачах. І праўда, пагуляўшы ў парку, на вуліцы або проста паглядзеўшы ў акно, ты можаш заўважыць, як мяняецца лісце, як яно ападае. Ты проста не можаш зразумець, як прырода ўсё гэта малюе. Гэтыя узоры - малюнкі нельга параўнаць з тым, што малюе чалавек. Бо чалавек усё робіць абдумана, ён не можа намаляваць тое, чаго не бачыў. Чалавек заўсёды будуе свае выявы на ўбачанам. А што першым бачыў чалавек яшчэ ў старажытнасці?
подробнее
Ганна Дрождж, 8 «А» клас
Мы ўсе розныя...
Наступіла восень – пара залатых убранняў і прыгажосці. Але як толькі апошнія цёплыя дзянькі канчаюцца, а вецер зрывае з дрэў апошнія лісты, надыходзіць зусім іншая восень – шэрая і халодная. Вось ужо ўсе птушкі паляцелі на поўдзень, дрэвы стаяць голыя і мерзнуць пад бесперапыннымі дажджамі.
Разам з халадамі прыходзіць нейкі восеньскі сум. Ад няма чаго рабіць у галаву пачынаюць прыходзіць розныя думкі і адна з іх: “ Як пражыць жыццё, каб потым не шкадаваць?”. Першае, з чаго пачынаецца дарослае жыццё – гэта атрыманне прафесіі.
подробнее
Ягор Крылоў, 8 «А»клас
Шукайце толькі добрае!
Восень – гэта пара пазітыва, але сярод яго хаваецца крышку суму. Усім падабаюцца яркія фарбы, а восень поўная залацістымі лістамі, вогненнымі плямамі і пакрыта жоўта-зялёным камуфляжам. Як хочацца прайсціся сярод гэтага карнавала фарбаў. Але ў восені ёсць і другі бок. Дні становяцца карацей, ночы пачынаюцца раней, і цемень покрывае амаль што ўсе дні.
подробнее
Сава Мядзведзеў, 8 «Б» клас
Час цяпла и вяселля прайшоў
Па праўдзе кажучы, у сваіх чатырнаццаць гадоў, мне не вельмі зразумелыя сумненні, і час роздуму да мяне, на жаль, прыходзіць пакуль не вельмі часта. Чаму менавіта аб восені кажуць, што гэта час сумненняў і роздуму? Я думаю таму, што стан прыроды ў гэтую пару года нейкі задуменны.
подробнее
Ксенія Бахур , 8«Б» клас
Каб у душы было лета
Восень – гэта пара ўспамінаў. Холад, волкасць, сум, дождж, успаміны пра лета. А я люблю восень. Гэта час роздуму аб жыцці, час, калі вельмі хочацца цяпла.
Менавіта восенню на розум прыходзяць самыя глубокія разважанні аб жыцці, аб тым, як хутка бяжыць час. Мы кудысьці спяшаемся, нічога не паспяваем. А на што мы трацім свій вольны час?
подробнее
Анастасія Міцура, 8 «А» клас
Паўсюль вада з-за снега, якi выпаў ранiцай, шмат бруду, халодны вецер i дробны дождж. У такiя моманты мiмаволi ўспамiнаю пытаннi, якiя не даюць мне пакою апошнiм часам: якую прафесiю выбраць? Дзе вучыцца?А што, калi выберу не тое, што мне патрэбна?
Я не ведаю, кiм я хачу стаць. Мацi прапаноўвала стаць пераводчыкам цi урачом, але мне гэта не цiкава. Зараз я ўжо у 8 класе, хутка i экзамены.
подробнее