
Рубрыка «Роднае слова»
Сава Мядзведзеў, 8 «Б» клас
Час цяпла и вяселля прайшоў
Па праўдзе кажучы, у сваіх чатырнаццаць гадоў, мне не вельмі зразумелыя сумненні, і час роздуму да мяне, на жаль, прыходзіць пакуль не вельмі часта. Чаму менавіта аб восені кажуць, што гэта час сумненняў і роздуму? Я думаю таму, што стан прыроды ў гэтую пару года нейкі задуменны. Дрэвы нібыта засынаюць, не чуваць вясёлых птушак, амаль не бачна сонейка. Усё навокал ў сумненні і роздуме, бо час цяпла, вяселля прайшоў, а зіма, як адпачынак і сон, яшчэ не прыйшла.