Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

 

Ксенія Бахур , 8 «Б» клас

Каб у душы было лета

 

Восень – гэта пара ўспамінаў. Холад, волкасць, сум, дождж, успаміны пра лета. А я люблю восень. Гэта час роздуму аб жыцці, час, калі вельмі хочацца цяпла.
Менавіта восенню на розум прыходзяць самыя глубокія разважанні аб жыцці, аб тым, як хутка бяжыць час. Мы кудысьці спяшаемся, нічога не паспяваем. А на што мы трацім свій вольны час? Парою заходзім у інтэрнэт на хвілінку, а выходзіць -прайшоў час. А вакол столькі цікавага, такая прыгажосць! Можа, восень і створана ў аранжавых фарбах, каб нам было цёпла і светла. І якое б надвор’е ні было на вуліцы, галоўнае, каб унутры цябе самога было лета.