Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

 

Калі мы знаёмімся з цікавымі людзьмі, з іх жыццёвай гісторыяй і вопытам, то самі становімся лепш і духоўна багацей.Не заўседы мы маем магчымасць, асабіста ў рэальным жыцці, убачыць узнагароды такіх людей. Але з дапамогай кнігі я магу даведацца пра думкі і пачуцці чалавека, які жыў шмат гадоў таму.
І, магчыма, у цяжкі момант прачытаная гісторыя жыцця чалавека або парада дапамогуць мне прыняць правільнае рашэнне альбо перажыць цяжкі момант у маім жыцці.

Галоўская Аляксандра, 10 "А" клас

Каляды

 

Кожны год я святкую са сваімі бацькамі Каляды. Таму я і хачу паведаміць нашаму чытачу аб гэтым цудоўным свяце.
Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Яно меньш звязана з сельскагаспадарчым цыклам, а больш з будовай і рухам сусвету. Першы дзень калядаў – дзень, у які даўжыня светлавога дня пачынала павялічвацца пасля зімовага сонцастаяння, звычайна прыходзіўся на 23-24 снежня па сучасным стылі, лічыўся пачаткам астранамічнага новага года. У адрозненні ад сельскагаспадарчага новага года, каторы з’яўляўся пачаткам працы ў полі, на каляды "нараджалася новае сонца", час "паварочваўся на вясну". Новае сонца ўвасаблялася ў вобразе дзіцяці, выкрадзенага лютай вядзьмаркай Зімою, каторая ператварыла яго ў ваўка. Але светлыя сілы, вядома, перамагаюць, гарачыя промні маладога сонца спальваюць ваўчыную скуру, яно вызваляецца з палону цёмных сіл і пакрысе "сталее", з кожным днём набіраючы сіл да вясны.подробнее

Руткевич Ксения, 6 "Б" клас

Кніга навучыла, падказала, дапамагла

 

Кнігі адыгрываюць вялікую ролю у нашым жыцці. Яны заўсёды нам дапамагаюць. У школе мы выкарыстоўваем падручнікі, таму што без іх было б вельмі складана вучыцца.подробнее

Трызна Аляксандр, 6 «Б» класс

Лепшы сябар — гэта кніга!

 

Кніга - лепшы сябар, таму што так прыемна сесці халодным вечарам і адправіцца ў добры шлях з яе героямі. Яна дапамагае нам пазнаць гістарычныя падзеі і вучыць нас дабру, часцяком на добрым прыкладзе герояў.подробнее

Зуева Марыя, 6 "Б" класс

Кніга — мой найлепшы сябар

 

Я лічу, што кніга — гэта наш найлепшы сябар, таму што кніга ніколі не навучыць дрэннаму, а только добраму. Менавіта ў кнізе можна знайсці адказы на ўсе пытанні, дзякуючы ёй, мы становімся разумней, а наш лексічны запас папаўняецца. Напраклад, твор У. Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі". У ім рассказваецца пра нашу Радзіму. Колькі ведаў мы атрымліваем чытаючы яго, а колькі розных апісанняў прыроды нашай краіны! А галоўнае — гэта гісторыя подробнее

Кашмель Павел, 6 "Б" класс

Кніга — цэлы свет

 

У сучасным свеце існуе вялікая колькасць розных спосабаў і крыніц атрымання інфармацыі. Аднак адной з самых важных крыніц ведаў па-ранейшаму застаецца кніга. Спачатку яна знаёміць нас са сваімі літарамі. I робіць гэта буквар - кніга, якая адкрывае дарогу да ведаў, магчымасць самастойна чытаць.подробнее