
Рубрыка «Роднае слова»
Кашмель Павел, 6 "Б" класс
Кніга — цэлы свет
У сучасным свеце існуе вялікая колькасць розных спосабаў і крыніц атрымання інфармацыі. Аднак адной з самых важных крыніц ведаў па-ранейшаму застаецца кніга. Спачатку яна знаёміць нас са сваімі літарамі. I робіць гэта буквар - кніга, якая адкрывае дарогу да ведаў, магчымасць самастойна чытаць.
Кніга — гэта тая крыніца ведаў, з дапамогай якой магчыма знайсці адказ на любое пытанне. З яе дапамогай заўсёды можна атрымаць інфармацыю рознай ступені складанасці.
Кніга дапамагае нам жыць. У ёй утрымліваецца шматвекавая мудрасць аб прызначэнні чалавека ў свеце. Героі літаратурных твораў розных часоў вырашаюць для сябе вельмі важныя пытанні.
Кніга - гэта, вядома, і наш выхавальнік. А літаратурны герой можа быть узорам для пераймання. Часта менавіта кніга можа дапамагчы знайсцi выйсце са складанай сітуацыі, падказаць мудрае рашэнне, развесяліць або прымусіць задумацца над нейкімі складанымі пытаннямі. Таму мы звяртаемся да кнігі не толькі, калі жадаем аб нечым даведацца, але і калі жадаем адпачыць. Кніга - незаменны спадарожнік падчас вольнага часу.