
Рубрыка «Роднае слова»
Зуева Марыя, 6 "Б" класс
Кніга — мой найлепшы сябар
Я лічу, што кніга — гэта наш найлепшы сябар, таму што кніга ніколі не навучыць дрэннаму, а только добраму. Менавіта ў кнізе можна знайсці адказы на ўсе пытанні, дзякуючы ёй, мы становімся разумней, а наш лексічны запас папаўняецца. Напраклад, твор У. Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі". У ім рассказваецца пра нашу Радзіму. Колькі ведаў мы атрымліваем чытаючы яго, а колькі розных апісанняў прыроды нашай краіны! А галоўнае — гэта гісторыя: як жылі нашы продкі, тое, што трэба ведаць кожнаму беларусу. Або кніга "Палескія рабінзоны", у якой расказваецца пра двух падлеткаў, што выпадкова аказаліся на невядомым востраве. Як весці сябе ў такой сітуацыі? Што рабіць? Вось вам найлепшы прыклад. І яшчэ шмат такіх прыкладаў.
Кніг становіцца ўсё менш і менш, але я лічу, што трэба шанаваць іх і з цікавасцю прачытваць кожную кнігу, асабліва на роднай, беларускай мове.