Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

Андрэй Рубчэня

Букет для місс з Англіі

 

З дзяцінства мне было цікава,
Як у той Англіі жывуць.
Гарбату пьюць яны ці каву,
І на сняданак што ядуць.
Як бавяць час яны, што кажуць,
Калі нясуць букет той місс,
І калі ён не спадабаўся,
То як знаходзяць кампраміс?
Ці носяць гальштукі? У модзе
Які фасон капелюша?
Калі і па якой нагодзе
Казаць “Hello!” и хто спярша
Здароўкацца павінен зранку:
Ці я, ці ўсё ж такі сусед?
Як доўга мне стаяць на ганку
І ці махаць яму ўслед?
Магчыма я яшчэ спазнаю
Ангельскіх таямніх сакрэт:
І Байрана, напэўна ж, пачытаю,
Шэкспіраў вывучу санет...
А зараз, дзякуючы богу,
Я вывучыў, нарэшце, Эй Бі Сі.
І ўжо гатоў ісці у дарогу,
Каб той букет для місс нясці.