Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

Лях Юрый Анатольевiч

Як прыемна, калі твае вучні паважаюць родную мову! Мы жывём у цудоўнай краіне Рэспубліка Беларусь. Гэта краіна з самабытнай гісторыяй,добразычлівым народам, які мае свае традыцыі, сваю культуру. Беларусь славіцца сваёй прыродай, нездарма нашу краіну называюць сінявокай. Вось як сказаў пра наш родны край славуты пясняр Беларусі
Я. Колас:
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі, дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць...
Я лічу,што кожны жыхар Беларусі павінен пакінуць нейкую спадчыну нашчадкам. І мне вельмі прыемна, што такія людзі ёсць. Я веру, што нашы вучні таксама будуць спрыяць развіццю культуры, таму што яны неабыякава ставяцца да роднай мовы. Аб гэтым сведчыць іх жаданне складаць вершы, рабіць замалёўкі на беларускай мове. Прапаную вам творы вучняў шостага класа. Магчыма, гэта толькі першыя спробы пяра, але яны напісаны ад усяго сэрца.

 

В.Ю.Пушкарт, 6 «Г»

Квiтней, мая Радзiма!

 

Мая Радзiма, Беларусь мая!
Ты славішся блакiтнымі вачыма.
Сваiмi чыстымi, прыгожымi лясамi,
Зялёна-жоўтымi палямi.
У колерах яны не залатых,
Не бронзавых, не медных. подробнее

 

Валахановіч Яўген, 6 «Г» клас

Мары

 

Мы так чакаем лета…
Яно яшчэ далёка,
Яшчэ будуць марозы,
Яшчэ прайдуць дажджы.

 

Але ў снах і ў марах
Ужо яго я бачу
І адчуваю целам
Усё шчодрае цяпло. подробнее

 

Карачун Яраслаў, 6 «Г » клас

Сум жыцця

 

Вельмі сумна адчуваю я сябе.
Душа сумуе і крычыць,
Калі нехта крыўдзіць мяне.

 

І сам я ніколі не крыўдзіў другіх,
Але дрэнна мне чуць ад іх, подробнее

 

Хадановіч Ганна, 12 гадоў

Вёска

 

Ёсць у нас вёска Абакумы. Роднае мне месца. Не зусім даўно яна апусцела. Усіх бабуль і дзядуль увезлі ў горад. Засталіся ў вёсцы толькі хворыя ды сталыя людзі, бо ім не вельмі хочацца ў горад, таму што яны ведаюць, якая дарагая, родная зямля.
Калісьці тут было шмат народа. І вёска ні восенню, ні зімой, ні вясной, ні летам не сціхала. Улетку было шмат працы: глядзець поле, вывадзіць жывёлу і г.д. подробнее

 

Андрэй Рубчэня,11"В" клас

Букет для місс з Англіі

 

З дзяцінства мне было цікава,
Як у той Англіі жывуць.
Гарбату пьюць яны ці каву,
І на сняданак што ядуць.
Як бавяць час яны, што кажуць,
Калі нясуць букет той місс,
І калі ён не спадабаўся,
То як знаходзяць кампраміс? подробнее