Назад Гранит науки Вперед

Рубрика «Гранит науки»

Карэлін Кірыл, 11б клас
Ганчар Вольга, 11а клас

«Эпісталярная спадчына Ларысы Геніюш»

 

Карэлін Кірыл
Гэта імя – Ларыса Геніюш – сімвал пакутаў і нескаронасці. Паэтка, патрыётка вольнай Беарусі, яна ніколі не сумнявалася, што Беларусь будзе незалежнай. “ У сваей айчыне, якой Ларыса Геніюш паэтычным словам самаахвярна служыла ўсе жыцце, яна мужна выбрала лёс эмігранткі, лёс непаслушніцы”. [с.104]
Сучасная беларуская літаратура небагатая асабліва ні мемуарыстыкай, ні эпісталярным жанрам. Бо калі што і напісана, то з абачлівасцю на цэнзара. Успаміны выдатнай нашай паэткі Ларысы Геніюш — мужнае выключэнне. У іх споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх шлях самаадданага служэння Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і шлях па ўсіх пакутах— праз засценкі МДБ Менска, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далекай Поўначы. Перад чытачом праступае бясконцае мноства абліччаў — любячых бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў, гестапаўцаў і лагерных надзорак, герояў, што паміралі з несмяротным купалаўскім на вуснах: «Жыве Беларусь!» Суровай меркай цаніла Паэтка падзеі і людзей, і ў першую чаргу сваіх супляменнікаў. Але на гэта яна мела поўнае права, выпакутаваўшы яго бязвіннай гібеллю найбліжэйшых людзей, нялюдскім уласным прысудам на чвэрць стагоддзя нематы і практычнага неіснавання.
Успаміны Ларысы Геніюш уяўляюць тэкст, надрукаваны на машынцы амаль без правак. Бачна, аўтарка не спадзявалася ў хуткім часе іх апублікаваць, дый вяртацца да напісанага, нешта правіць — як нанова перажыць праследаванні, турмы, лагеры, што было і цяжка, і балюча.
Нарадзіася 27 ліпеня 1910 г. у маентку Жлобауцы ў вялікай, працавітай сям’і Антона Міклашэвіча. Ужо ў часе навучання ў Ваўкавыскай гімназіі пачала пісаць вершы. Тыя раннія творы не зберагіся. Гэта першы перыяд у жыцці паэткі стаўся часам душэвнага паяднання яе з беларускай зямлёй, з народнай культурай, з беларускай песняй.
З 1937-га годуі аж да арышту як “ ваеннай злачынцы” ў 1948 Ларыса Геніюш жвла у Чэшскай Празе. Яе муж, доктар Янка Геніюш, быў гэтат жа улюбёны у беларускую паэзію, як і яна. Ларыса Геніюш актыўна ўвайшла у асяроддзе беларускай палітычнай эміграцыі, была абрана сакратаром Рады БНР. Але ні ў якія “варожый нашаму ладу ды ё народу акцыі” яна ніколі не дазваляла сябе ўцягнуць у тыя няпростыя для ўсёй Европы часы.
Самым трагічным был перыяд турмнага зняволення, сталінскіх канцлагероў. Засуджаная разам з мужам “ на мукаў чвэрцьстагоддзя” Ларыса Геніюш і ў тых нечалавечных умовах засталася непахіснай, віны за сабой не чула. Стала сапраўднай Маці для ўсіх, хто быў побач, каму патрэбна была духоўная падтрымка. Бо жыла верай: “ Без Божай волі волас з маёй галавы не ўпадзе”.
Вярнуўшыся пасля вызвалення ў Зэльву, у беларускую хату мужа, сям’я Геніюшаў, акружаная “наястомнай увагай” органаў, жыла адасоблена, але не адзінока. Бо па ўсім свеце мела сяброў. Трывала маптэрыяльныя нястачы, але была гэтак багата дуоўна, што з ўсёй Беларусі ехалі іх хату людзі, як да святыні. Асабліва невыносна стала Ларысе Антонаўне пасля смерці мужа. Слала лісты да кіруючых асобаў з просьбай адпусціць “ хоць да папуасаў”, каб там памерці, бо не магла болей зносіць тых крыўдаў, што тварылі ёй мясцовыя ўлады. Так і памерла тут, не прыняўшы савецкага грамадзянства, бо была грамадзянкай вольнай Беларусі.
Першы надрукаваны верш – “ Беларуска” (1940 г.) стаўся вельмі ўдалым дэбютам. У саракавыя гады яна шмат друкавала у беласрускіх эмігранцкіх перыёдыках, выдала зборнік “ Ад родных ніў”. Яна “падхоплівала традыцыйны фальклорныя матывы, стварала велічны, аб’емны партрэт Беларускага краю і яго народа – нязломнага, мужнага, які апыныўся ў часовай бядзе”.
Ваенная навала ўспрымаецца паэткай як народная трагедыя. Ужо 22-га чэрвеня 1941 года быў напісаны верш, у якім – пачуцці болю і скрухі:
Як хмарны дзень – так сэрца маё сёння…
Дождж з непагодных сыплецца вачэй…
Таму, што гэта край мой любы стогне,
Кроў у воды Нёмну жыламі цячэ…
Ларыса неніюш адна з першых паэтаў у тым часе пачала вяртаць з нябыту славутыя імены беларускай гісторыі: Усяслава Чарадзея, Рагнеды, Ефрасінні, Ф.Скарыны, К.Каліноўскага.
Побач з яркімі ўзорамі грамадзянскай паэзіі з-пад пяра ўзнікалі вершы глыбока лірычныя, што ёсць сведчаннем вытанчанага ўспрыняцця прыгожага: “Малюе восень”, “Вясна”, “Астры”, “Хрызантэмы”.
Апроч зборніка “Ад родных ніў”, паэтка напісала кнігу “Вершы”, што выйшла ў Лондане.
Творы, напісаныя Ларысай Геніюш у часы зняволення, - адна з самы яркіх старонак беларускай паэзіі. Уражвае нават не столькі апісанне пакутаў сталінскіх вязьняў, колькі нязломная сіла духу гераіні паэткі. Вершы Ларысы Геніюш у лагерах азывалі “глюкозай”, бо яны падтрымлівалі знасіленых людзей, вярталі прагу жыць. Упершыню гэтыя творы былі надрукаваны ў наш час у беларскіх перыёдыках і ў зборніку выбранага “Белы сон”.
Апошні зэльвенскі перыяд жыцця паэткі быў асветлены выйсцем дзвюх яе кнігаў “Невадам з Нёмана” і “На чабары настоена”. І няхай нават савецкія цэнзары знявечылі многія вершы, усе ж кнігі выйшлі і, як справядліва пісаў Б.Санчанка, вылучылі паэтку “ ў першыя рады творцаў беларускай ітаратуры”. Але, бадай, найбольш трапна пра творчую працу Ларысы Геніюш сказала Д.Бічэль-Загнетава: “ Яна стварае свае вершы, быццам прадзе дзівосны кужаль і тчэ на бабуліных кронах узоры ў ромбікі з беларускіх патаемных слоў” .[с.5]
Апроч вершаў, пяру Ларысы Геніюш належаць паэмы: “ Куфар”, “Даўніна”, “Маёй бабусі”. Хораша дапаўняюць паэтычны свет вершы для дзяцей, што выйшлі асобнымі кніжкамі, у назвах якіх – дарагія імёны ўнукаў: ” Казкі для Міхаські” і “Добрай раніцы, Алесь!”.
Нарэшце сёння мы маем цудоўны том выбраных твораў Ларысы Геніюш, выдадзены ў “Беарускім кнігазборы”, дзе ўпершыню без недарэчных цэнзараўскіх правак надрукаваны вершы паэткі, яе празаічныя творы, паэмы, частка з эпісталярнай спадчыны.
Гэты твор Ларыса Геніюш пісала для нашчадкаў, дасылала яго ў будучыню, бо ў сваім часе не спадзявалася нават на яго з’яўленне. Дзякуючы Міхасю Чарняўскаму, што праз доўгія часы збярог рукапіс, мы маем сёння кнігу, якую крытык Тамара Чабан справядліва паставіла побач з “Архіпелагам ГУЛАГам” Салжаніцына па трагедыйным напале, па глыбокай страснасці, адзначыўшы, аднак, што “Споведзь” нашай паэткі – вышэй у тым сэнсе, што гераіня яе ўзнімаецца да вышыняў хрысціянскага духу. Яна – не судзіць, яна – сведчыць.
“Споведзь” – гэта сведчанне чалавека пра амаль стогадовую гісторыю Краю, яго людзей, пра зверствы і пакуты, якія тварылі тут акупанты, пра жыццё ў эміграцыі і выжыванне ў сталінскіх лагерох. Пачынаецца “Споведзь” усхваляваным лірычным зваротам да самага святога для аўтаркі кутка зямлі, дзе быў яе дом, дзе “лёс дазволіў роду ўзысці”: “Благаславенны родны дом, гдзе бацькі і ўся дарагая сям’я. Благаславенны маленькі куточак роднай, бацькоўскай зямлі на вялізнай планеце, які называўся Жлобаўцы…”.
Сярод параўнальна небагатай беларускай мемуарыстыкі “Споведзь” вылучаецца і сваімі мастацкімі вартасцямі, і адметнай пазіцыяй аўтара: “на яе старонках няма ні каліва боязі, няма характэрных для тагачасных літаратурных твораў недагаворанасцяў і асцярожных намёкаў. Ёсць толькі праўда, часам балюшчая і жахотная”.
Міхась Скобла назваў гэты твор апокрыфам “найноўшага перыяду хрысціянства”.
У лістах з Зэльвы – цікавасць да ўсяго, што адбывалася ў Беларусі і свеце. Можна сказаць, што Ларыса Геніюш стварала эпісталярны летапіс свае эпохі. Паэтка без аглядкі на лішнія вочы дзеліцца са сваімі карэспандэнтамі думкамі і пачуццямі, патрабуючы наўзамен навінаў і навінаў. Шчодрасці яе душы хапала на ўсіх. Вось яна абмяркоўвае з Адама Міцкевічам магчымасць пераносу праху Максіма Багдановіча з Ялты на радзіму, “бліжэй да сэрца народу”. Вось дзеліцца з Ірынай Крэнь трывогай за лёс Белавежскай пушчы, якую пачалі пілаваць і карчаваць за Поразавам. Вось шле рэцэпты схварэламу, але непакананаму духоўна Алесю Белакозу. Вось абмяркоўвае з Васілем Быкавым яго новую аповесць “Альпійская балада”, а Ўладзіміру Караткевічу падказвае сюжэт апавядання “Сіняя-сіняя”…

 

Продолжение