
Рубрика «Роднае слова»
Рубрыка “Роднае слова” вітае сваіх чытачоў.
“Слова – радасць, слова – чары”, – пісаў Я. Колас.
А што можа гучаць лепей за слова на роднай мове? Менавіта роднае слова пра родны куток, пра малую радзіму. 2018 год – год малой радзімы…
“Мой родны кут, як ты мне мілы…”
Кожны сапраўдны пісьменнік мае ў сваёй літаратурнай спадчыне твор пра малую радзіму. Вядома, што калі думаеш аб куточку сваёй бацькаўшчыны, з якім звязаныя самыя лепшыя ўспаміны, словы самі складаюцца ў вершы, апавяданні ды нарысы. Вось і юныя таленты нашай гімназіі маюць творы пра свой родны кут. У гэтым нумары вы знойдзеце “спробы пяра” вучняў …
Увогуле я, вядучая рубрыкі Вінярская Ульяна, абяцаю, што на гэтых старонках кожны зможа “адкрыць” свайго творцу, прачытаць цікавыя інтэрв’ю з настаўнікамі, пазнаёміцца з вынікамі апытанняў па хвалюючых тэмах ды знайсці шмат чаго іншага. І гэта літаратурнае падарожжа будзе незабыўным і захапляльным!
А таксама адкрые тых, хто побач з вамі, але, магчыма, зусім вам невядомы…
Хадановіч Ганна
Абакумы
Ёсць у нас вёска Абакумы. Роднае мне месца. Не зусім даўно яна апусцела. Усіх бабуль і дзядуль увезлі ў горад. Засталіся ў вёсцы толькі хворыя ды старыя людзі, бо ім не вельмі хочацца ў горад, таму што яны ведаюць, якая дарагая, родная зямля.
Калісьці тут было шмат народа. І вёска ні восенню, ні зімой, ні вясной, ні летам не сціхала. Улетку было шмат працы: глядзець поле, вывадзіць жывёлу , нарыхтощваць сена, збираць ягады и грыбы.
подробнее
“Без мінулага няма будучыні”, - пісаў выдатны беларускі пісьменнік У. Караткевіч. А без нашых продкаў не было б і нас сучасных, і нашых бацькоў, і нашых нашчадкаў. Вельмі важна для кожнай сям’і ведаць свае карані, зберагаць і шанаваць памяць свайго роду і свайго народа. У падручніку па беларускай літаратуры для 6 класа ёсць раздзел “Ад роду да народу”, у якім размешчаны вершы беларускіх паэтаў. Наталля Міхайлаўна Саўрас творча падыходзіць да вывучэння гэтага раздела . Яе вучні не толькі з ахвотай выразна чытаюць, разважаюць але і выконваюць розныя творчыя заданні. Прапаноўваем чытачам сямейныя гісторыі і радавод Сафія Барысюк
Сафія Барысюк
У маёй сям’і вельмі ўважліва ставяцца да гісторыі роду. З цікавасцю мы даследуем і захоўваем наша генеалагічнае дрэва, збіраем і запісваем успаміны продкаў, ашчадна ставімся да кожнай дробязі, якая можа дапамагчы разгарнуць галінкі стагоддзяў і дазволіць зазірнуць у той час, калі жылі нашы продкі. У сямейным архіве ёсць шмат цікавых гісторый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
подробнее