Рубрыка «Роднае слова»
Ленгіновіч Ілья, Сычоў Аляксей, вучні 10 “А” класа
Конкурс інсцэніраваных твораў Я. Купалы і Я. Коласа “Нам засталася спадчына..”, быў прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх песняроў
2017 год сапраўды важны для кожнага беларуса, бо роўна 135 гадоў таму назад нарадзіліся найвялікшыя тытаны беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас. У гонар такой важнай даты 21 кастрычніка 2017 года на сцэне нашай гімназіі №40 прайшоў дружалюбны конкурс інсцэніраваных твораў, у якім навучэнцы з розных школ ўвасаблялі ў жыццё літаратурныя помнікі, якія засталіся нам у спадчыну ад выдатных пеняроў роднага слова.
Мы адчулі сваім абавязкам прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве і паказаць усю сваю павагу і любоў да геніяў беларускай літаратуры .
Праз некалькі хвілін пасля абвяшчэння конкурсу наш акцёрскі склад ужо быў гатовы да тэатральных баталій. Нядоўга думаючы, мы аднагалосна вырашылі, што будзем разыгрываць трыўмфальную п'есу Янкі Купалы “Паўлінку”. Мы ўсе настолькі былі захоплены тэатральнай атмасферай і гісторыяй самога твора, што ўжо пасля першай рэпетыцыі вывучылі ўсе словы. Дзякуючы таленавітым аднакласнікам наша выступленне суправаджалася яркімі дэкарацыямі і касцюмамі.
Вось і надышла доўгачаканая суббота! Уся актавая зала была запоўнена гледачамі ўсіх узростаў. За кулісамі кіпела жыццё! Паветра было насычана нейкімі новымі для нас адчуваннямі. Сэрца білася як ніколі, у вачах зіхацелі агні шчасця, ва ўсёй зале панаваў гонар за наш народ, за нашу літаратуру.
Пасля годнага выступлення ўсіх удзельнікаў, зала затаіла дыханне... Усе думалі толькі аб адным: ,,Хто ж пераможа?!" І вось праз некалькі хвілін прагучалі гэтак доўгачаканыя словы: ,, Гімназія №40 - першае месца!" Секунднае маўчанне змянілася бурай, у якой зліліся разам радасныя воклічы і нястрымныя авацыі!
Хацелася б сказаць вялікі дзякуй усім арганізатарам мерапрыемства, нашаму класнаму кіраўніку, па сумяшчальніцтве, рэжысёру, сцэнарысту і прадзюсару, Наталлі Міхайлаўне Саўрас Вялікі дзякуй усім, хто дапамагаў у пастаноўцы п'есы, а таксама ўсім, хто прыйшоў на падзею і падарыў нам гэтыя эмоцыі.
Любіце сваю культуру! Любіце сваю літаратуру! Вы, несумненна, зразумееце, што такое шчасце…