Рубрыка «Роднае слова»
Наталля Мiхайлаўна Саўрас
Яшчэ ў далёкай старажытнасці людзі здабывалі агонь, прыручалі жывёл, навучыліся апрацоўваць зямлю, вырошчваць ураджай, будаваць масты, вадзіць па вадзе караблі… Буйнейшымі заваёвамі чалавечага розуму ў пазнейшыя часы сталі паравая машына, электрычнасць, радыё, самалёты. А яшчэ пазней вялікім цудам з’явіліся штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі і выхад чалавека ў космас…
Але ўсё гэта стала магчымым, бадай, таму, што ў людзей даўным-даўно з’явілася мова. Менавіта яна вывела чалавека ў свет розуму. Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ёй людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваёй мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання.
Але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Мова — гэта душа народа. “Гэта душа душы беларуса — мова зраслася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дрэва. Падкапайце яго, абсячыце дазвання яго корань — дрэва засохне, перастане жыць” (Я. Купала). Славуты сын беларускага народа сцвярджаў, што вырачыся роднага слова — тое ж самае, як вырачыся роднай маці.
Мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць. “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень,” — так назваў родную мову наш таленавіты пісьменнік і паэт, непераўзыдзены рамантык Уладзімір Караткевіч. І хочацца верыць, што наша родная мова заўсёды застанецца любiмай і паважанай, у прыватнасці і дзякуючы тым, хто першыя свае літаратурныя спробы робіць менавіта на роднай беларускай мове.
Ленгіновіч Ілья, Сычоў Аляксей, вучні 10 “А” класа
Конкурс інсцэніраваных твораў Я. Купалы і Я. Коласа “Нам засталася спадчына..”, быў прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх песняроў
2017 год сапраўды важны для кожнага беларуса, бо роўна 135 гадоў таму назад нарадзіліся найвялікшыя тытаны беларускай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас. У гонар такой важнай даты 21 кастрычніка 2017 года на сцэне нашай гімназіі №40 прайшоў дружалюбны конкурс інсцэніраваных твораў, у якім навучэнцы з розных школ ўвасаблялі ў жыццё літаратурныя помнікі, якія засталіся нам у спадчыну ад выдатных пеняроў роднага слова.
Мы адчулі сваім абавязкам прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве і паказаць усю сваю павагу і любоў да геніяў беларускай літаратуры .
подробнее