
Рубрыка «Роднае слова»
Шабан Крысціна, 9 “Б” клас
Жыццёвыя каштоўнасці
Колькі розных краін у свеце і колькі розных людзей, якія адрозніваюцца ад нас па многіх прыкметах, жыццёвых прынцыпах і каштоўнасцях.
У свеце існуе шмат бедных краін, у якіх жыве вельмі многа бедных людзей і дзяцей. Такія людзі не ведаюць, што такое інтэрнэт, яны не маюць планшэтаў і тэлефонаў. Яны ўмеюць радавацца звычайным рэчам: дажджу, які паліў сухую зямлю, раслінам, якія выраслі пасля доўгай працы і пастаяннага клопату. Яны шчаслівыя, калі ў іх ёсць што-небудзь паесці, калі ў іх ёсць сапраўдныя хаты, а ў тых - чыстая вада і электрычнасць.
Нягледзячы на жудасныя ўмовы жыцця, яны жывуць і працуюць, пры гэтым радуючыся жыццю, не важна якому. Галоўнае, што яны жывы і здаровы і маюць здаровых дзяцей і сваякоў.
У сучасным свеце жыве мноства людзей, якія не цэняць сваё жыцце і тое, што маюць. У параўнанні з людзьмі з бедных краін мы-багачы. Але не толькі таму, што мы маем грошы, але і таму, што мы маем магчымасць вучыцца у абсталяваных школах, лячыцца ў прыватных лякарнях, пакупаць свежыя прадукты ў вялікіх крамах.
Такім чынам, можна сказаць, што, канешне, кожны з нас мае права рабіць тое, што яму хочацца, але людзям пара задумацца аб сваім жыцці і аб іх адносінах да яго. Кожны з нас нарадзіўся і жыве ў прыгожай краіне, якая, на шчасце, не ведае войн і стыхійных бедстваў, кожны з нас мае бацькоў, якія любяць і клапоцяцца пра нас. Таксама мы маем верных сяброў, якія гатовы дапамагчы, калі гэта трэба. Хіба гэта не повад, каб проста быць шчаслівымі і радавацца жыццю?
У свеце існуе вельмі добрая прыказка - што маем-не захоўваем, а згубіўшы-плачам.