Рубрыка «Роднае слова»
Рубрыка адкрываецца вершамі Анікея Андрэя пра лета і пра школу. Што тычыцца першай тэмы, дык гэта нам вельмі прыемна прачытаць , таму што навучальны год сыходзіць, і ў думках кожны плануе лета. Але і другі верш раім пачытаць уважліва: сур’ёзныя парады усім дае аўтар, асабіста бацькам:
Не ругайце за адзнакi нас,
Падарункаў абяцаць не трэба,
Бо iдзем за ведамi мы ў клас,
Не адзнакi важныя, а веды!!!
Дарэчы, і матэрыялы іншых аўтараў заклікаюць да роздуму над сваёй будучыняй, над тым, што такоё жыццёвыя каштоўнасці.
Шабан Крысціна, 9 “Б” клас
Жыццёвыя каштоўнасці
Колькі розных краін у свеце і колькі розных людзей, якія адрозніваюцца ад нас па многіх прыкметах, жыццёвых прынцыпах і каштоўнасцях.
У свеце існуе шмат бедных краін, у якіх жыве вельмі многа бедных людзей і дзяцей. Такія людзі не ведаюць, што такое інтэрнэт, яны не маюць планшэтаў і тэлефонаў. Яны ўмеюць радавацца звычайным рэчам: дажджу, які паліў сухую зямлю, раслінам, якія выраслі пасля доўгай працы і пастаяннага клопату. Яны шчаслівыя, калі ў іх ёсць што-небудзь паесці, калі ў іх ёсць сапраўдныя хаты, а ў тых - чыстая вада і электрычнасць.
подробнее
Анiкей Андрэй
ПРА ЛЕТА
Што ёсць такое лета?
Вучнi скажуць, што гэта,
Калi не трэба ў школу,
Час для прыставак, футболу,
подробнее
Антон Барадаўка, 9 “А”
Мая будучыня
Амаль кожны чалавек задумваецца аб сваёй будучыні. На маю думку, чалавек сам каваль свайго шчасця. Многае ў жыцці залежыць ад нашых думак, учынкаў. І як пісаў беларускі пісьменнік Анатоль Вярцінскі: “Жыццё даецца , каб жыццё тварыць…”.Я лічу, што адведзены нам час трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. На маю думку, ужо з малых гадоў людзі павінны думаць аб сваёй будучыні.
подробнее