Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

 

Анастасія Шэрневіч, 10 "A" клас

Падарожжа ў Албанію

 

Вандраванні вучаць больш, чым што б там ні было.
Часам адзін дзень, праведзены ў іншых месцах, дае
больш, чым дзесяць гадоў жыцця дома.
Анатоль Франс
Надышла беларуская зіма са сваім не зусім зразумелым надвор’ем. Неба зрабілася шэрым, часта замест снегу ідзе дождж, трава зелянее, што ніяк не адпавядае сапраўднай зіме… Настаў якраз той час, калі хочацца нейкага цяпла, а таксама падвядзення вынікаў адыходзячага года. Адзін з самых яскравых успаімнаў гэтага года - падарожжа ў Албанію. Я праглядаю фотаздымкі з гэтай вандроўкі, і мне становіцца велімі прыемна, бо я вельмі люблю вандраваць, люблю знаёміцца з новымя традыцыямі, культурай, людзьмі. Албанія – маленькая краіна, якая знаходзіцца на ўзбярэжжы Іянічнага і <>Адрыятычнага мораў. Горад Влёра, у якім мы спыніліся, якраз і знаходзіцца паміж гэтымі марамі. На ўзбярэжжы Іанічнага мора можна пабачыць маляўнічыя абрывы, блакітнае мора, камяністыя пляжы і горы. На ўзбярэжжы Адрыатычнага мора пясчаныя пляжы. З левага боку у блакітную гладзь мора ўразаецца паўвостраў Карабурун, назва якога перакладаецца як “Чорны Нос”. Так і ёсць на самай справе: на гэтым паўвостраве няма лясоў, і таму ён выглядае чорным. Калі глядзець наперад, у мора, можна пабачыць востраў Сазан, які вельмі падобны да гарбоў вярблюда, і таму вельмі прыгожыя там захады: сонца якраз садзіцца паміж гэтых гарбоў. Гэты востраў з’яўляецца бязлюдным, бо там няма прэснай вады, але раней там існавала ваенная база, якую цяпер можна наведаць у час экскурсіі. Не менш цікавай з’яўляецца культура Албаніі. Большая частка насельніцтва - атэісты, але Албанія лічыцца мусульманскай краінай, таму тут знаходзяцца мячэці. Албанцы гавораць пра сябе так: “Мы не сапраўдныя мусульмане”. Албанцы ядуць і свініну, і бараніну, і віно п’юць, а курынае мяса, наадварот, амаль не ядуць. Хачу адзначыць, што традыцыйная кухня ў іх вельмі смачная. За многа год залежнасці ў Албаніі склалася свая традыцыйная кухня з рысамі гэтых краін-каланіятараў. Напрыклад, вельмі смачная страва - бараніна у ёгурце, а таксама бісквіт “Чатыры малака”. А яшчэ у Албаніі велімі многа рэстаранаў, дзе можна пасмакаваць сапраўдную італьянскую піцу. Албанцы з’яўляюцца патрыётамі, таму часта ў гэтых рэстаранах паміж сучасных песен сустракаюцца песні на албанскай мове, якія суправаджаюцца відэа з прыгожымі відамі Албаніі. І мне вельмі спадабаліся тыя песні, бо я такіх ні разу не чула. Яны мне нагадвалі чымсьці грэчаскія матывы. Але найбольш мяне уразілі людзі. Ці часта да вас падыходзяць незнаёмыя людзі ў Беларусі, каб сказаць, што Вы выглядаеце вельмі прыгожа? А ў Албаніі людзі вельмі адкрытыя, і яны могуць падысці да вас, каб сказаць нешта прыемнае. Часта на вуліцах Влёры чуліся машынныя гудкі, і гэта не ад таго, што ў Албаніі шмат тых, хто ездзіць не па правілах (на самай справе такіх шмат, але албанцы вельмі спакойныя людзі), проста так выказваюць свою сімпатыю да вас вадзіцелі. Між іншым, албанец можа спыніць машыну, калі пабачыць свайго знаёмага, і нікто не будзе злавацца з тых вадзіцеляў, якім некаторы час прыйдзецца пачакаць. Таксама албанцы паважаюць статус сям’і, таму яны выходзяць кожны вечар усёй сям’ёй, каб пагуляць разам па набярэжнай. Кожнае вандраванне мяняе нас і наша ўспрыманне гэтага дзіўнага свету, пакідае цудоўныя ўспаміны. Можа, Албанія і не вельмі багатая краіна, не мае столькі музеяў, галерэй, але пры адным успаміне пра гэтую краіну, гэтых людзей, якія так адрозніваюцца ад нас, беларусаў, мне становіцца вельмі хораша, і я адчуваю, як ад фотаздымкаў вее цяплом - цяплом добразычлівых людзей.