Рубрыка «Роднае словам»
Рубрыка знайшла сваіх прыхільнікаў. З’яўляецца ўсё болеёй і болей твораў, напісаных на роднай мове. Вядома, у гэтым заслуга настаўнікаў, якія не забываюцца пра творчыя работы і раюць тэмы для сачыненняў, заахвочваюць, прапануюць адкрыць прыгажосць роднага слова.
Так, вучаніца Наталлі Міхайлаўны Саўрас Анастасія Шэрневіч (10 “А” клас) расказвае пра падарожжа ў Албанію, а Кацярына Сіткевіч (7 “Б” клас) перасцерагае ад сустрэчы з ілжывымі сябрамі. Артыкулы дзяўчат заслугоўваюць увагі, і мы раім пачытаць. Але не меней цікава пазнаёміцца і з роздумам Уладзіміра Козыра (9 “Б” клас) пра прачытаную баладу А.Міцкевіча “Свіцязянка”.
Козырь Владимир, учащийся 9 "Б" класса
Чытаючы класіку, адкрываем праўду жыцця
На ўроку беларускай літаратуры мы пазнаёміліся з баладай А. Міцкевіча “Свіцязянка ”. На мой погляд, асноўную думку балады можна перадаць афарызмам: “Перад тым, як абяцаць нешта, паразважай, ці зможаш ты стрымаць свае слова”.
Гэтую думку сцвярджае тое, як аўтар паказвае здраду і пакаранне за яе. Не думаючы аб тым, што будзе, хлопец-паляўнічы дае страшэнную клятву. Але ў гэты момант ён не разумеў, куды гэта яго прывядзе. Але, як паказвае сюжэт балады
подробнее
КацярынаСіткевіч , 7 "Б" клас
Новых сяброў нажывай, але і старых не забывай
Дружба ў наш час - вельмі каштоўнае паняцце, бо свет поўны эгаістаў і хлусоў. Знайсці па-сапраўднаму добрага чалавека цяжка. Многія сябруюць з-за выгады, каб, скарыстаўшыся вашым даверам, атрымаць нейкую выгаду.
Калі ў вас ёсць адзін сябар, правераны часам і ўчынкамі, то не варта яго мяняць
на новых сяброў з мэтай атрымання новых эмоцій.
подробнее
Анастасія Шэрневіч, 10 "A" клас
Падарожжа ў Албанію
Вандраванні вучаць больш, чым што б там ні было.
Часам адзін дзень, праведзены ў іншых месцах, дае
больш, чым дзесяць гадоў жыцця дома.
Анатоль Франс
Надышла беларуская зіма са сваім не зусім зразумелым надвор’ем. Неба зрабілася шэрым, часта замест снегу ідзе дождж, трава зелянее, што ніяк не адпавядае сапраўднай зіме… Настаў якраз той час, калі хочацца нейкага цяпла, а таксама падвядзення вынікаў адыходзячага года. Адзін з самых яскравых успаімнаў гэтага года - падарожжа ў Албанію. Я праглядаю фотаздымкі з гэтай вандроўкі, і мне становіцца велімі прыемна, бо я вельмі люблю вандраваць, люблю знаёміцца з новымя традыцыямі, культурай, людзьмі. Албанія – маленькая краіна, якая знаходзіцца на ўзбярэжжы Іянічнага і <>Адрыятычнага мораў. Горад Влёра, у якім мы спыніліся, якраз і знаходзіцца паміж гэтымі марамі. На ўзбярэжжы Іанічнага мора можна пабачыць маляўнічыя абрывы, блакітнае мора, камяністыя пляжы і горы. На ўзбярэжжы Адрыатычнага мора пясчаныя пляжы.
подробнее
Сафіко Александровіч, 9 "Б" клас
Захапленне майго бацькі
У апошнія 3-4 гады мой бацька Вахтанг Дарафеевіч пачаў захапляцца разьбой па дрэве. У нас дома з'явілася шмат фігурак розных звяроў і птушак. Не кожнае дрэва падыходзіць для гэтай справы, трэба выбіраць мяккія пароды, такія, як ліпа, бяроза ці алешына. Праца майстра вельмі доўгая і крапатлівая. Спачатку трэба прыдумаць, што ты хочаш атрымаць, потым трэба адлюстраваць гэта на паперы і перанесці на дрэва. Затым надыходзіць найбольш напружаны момант : трэба ўручную, улічваючы кожную маленькую дэталь, выразаць фігурку. Потым яе трэба пакрыць лакам, каб яна даўжэй захавалася.
подробнее