
Рубрика «Наши традиции»
Винярская Ульяна
Таксама і я са сваімі аднакласнікамі наведалася да вучняў 5-7 класаў. І “разынкай” нашай праграмы была гульня (на мой погляд, вельмі простая), у якой дзецям патрэбна было ўзгадаць назву прадмета, якую паказвалі вядучыя. Але дзеці не ведалі, што “юбка” – гэта спадніца, і цокаюць жанчыны не “каблуками”, а “абцасамі”. Шчыра кажучы, мяне гэта шакіравала. Пад час гульні нават здавалася, што настаўнікам гуляць цікавей, чым дзецям. Напрыканцы нашага “уяўлення” мы папрасілі вуяняў напісаць на аркушы словы, якія асацыіруюцца ў іх з беларускай мовай. Не ведаю, жартуюць яны так альбо сапраўды ім больш нечага было пісаць, але шмат дзяцей пісала слова “бульба”, астатнія пісалі “краіна”, “сямья”, “радзіма” і г.д. Толькі некалькі вучняў пісала такія словы, як “прыгожая”, “мілагучная”, але і тады запытваліся ў настаўнікаў: “А как это на белорусском?»
Як вы маглі здагадацца, я не была задаволена вынікамі, менавіта таму я лічу гэту школьную традыцыю вельмі істотнай. Спадзяюся, што я з аднакласнікамі змагла пашырыць слоўнікавы запас вучняў новымі беларускімі словамі. А ўсіх вас хачу папрасіць не забываць нашу родную, адзіную, непаўторную, кранаючую сэрца і душу беларускую мову.
Фотарэпартаж з гульні “Беларускае слова”