Содержание

Рубрика «Наши традиции»

Яны сапраўды прысутнічаюць у жыцці кожнай краіны, кожнай сям’і і кожнага чалавека. Традыцыі, як яскравыя зорачкі, разбаўляюць жыццевы смутак. З другога боку, яны звязваюць нас з мінулым, навучаюць жыццю.
Наша гімназія – наша вялікая сям’я, якая таксама мае свае традыцыі. Тыдзень беларускай і рускай моў і літаратур – гэта не толькі, на мой погляд, адна з галоўных традыцый, але і адна з самых цікавых сярод іх. На працягу гэтага тыдня старэйшыя класы наведваюцца да малодшых, гуляюць з імі ў розныя гульні, праводзяць віктарыны і расказваюць нешта новае.
Чытайце ў рубрыцы, як гэта было.

Винярская Ульяна

Таксама і я са сваімі аднакласнікамі наведалася да вучняў 5-7 класаў. І “разынкай” нашай праграмы была гульня (на мой погляд, вельмі простая), у якой дзецям патрэбна было ўзгадаць назву прадмета, якую паказвалі вядучыя. Але дзеці не ведалі, што “юбка” – гэта спадніца, і цокаюць жанчыны не “каблуками”, а “абцасамі”. Шчыра кажучы, мяне гэта шакіравала. Пад час гульні нават здавалася, што настаўнікам гуляць цікавей, чым дзецям. Напрыканцы нашага “уяўлення” мы папрасілі вуяняў напісаць на аркушы словы, якія асацыіруюцца ў іх з беларускай мовай. Не ведаю, жартуюць яны так альбо сапраўды ім больш нечага было пісаць, але шмат дзяцей пісала слова “бульба”, астатнія пісалі “краіна”, “сямья”, “радзіма” і г.д. Толькі некалькі вучняў пісала такія словы, як “прыгожая”, “мілагучная”, але і тады запытваліся ў настаўнікаў: “А как это на белорусском?» подробнее