
Рубрыка «Роднае слова»
Антон Барадаўка, 9 “А”
Мая будучыня
Амаль кожны чалавек задумваецца аб сваёй будучыні. На маю думку, чалавек сам каваль свайго шчасця. Многае ў жыцці залежыць ад нашых думак, учынкаў. І як пісаў беларускі пісьменнік Анатоль Вярцінскі: “Жыццё даецца , каб жыццё тварыць…”.Я лічу, што адведзены нам час трэба пражыць годна, каб не было сорамна ні перад кім. На маю думку, ужо з малых гадоў людзі павінны думаць аб сваёй будучыні.
У маленстве я хацеў быць касманаўтам, таму што тады мне здавалася гэта вельмі цікавым. У больш познім узросце я хацеў быць юрыстам ці праграмістам. Але часам я лаўлю сябе на думцы, што мне хочацца быць чымсьці большым, чым проста юрыст ці праграміст. Хочацца паспрабаваць сябе ў розных абласцях. Таксама я хачу ўмець рабіць многае, пазнаваць кожны дзень нешта новае.
Мая будучыня залежыць толькі ад мяне. Я магу стаць вялікім вучоным, а таксама магу стаць нікім. Усё залежыць не толькі ад майго жадання, але і ад маіх магчымасцяў.