Назад содержание

Рубрыка «Роднае слова»

Анiкей Андрэй

ПРА ЛЕТА

Што ёсць такое лета?
Вучнi скажуць, што гэта,
Калi не трэба ў школу,
Час для прыставак, футболу,

 

 

 

Час для камп ютэрных гульняў -
Сядзi ў iнтэрнэце ўтульна
Ад ранiцы ды да ночы,
I вiдык глядзi - колькi хочаш,

 

 

 

Бо ўрокi рабiць не трэба.
А я люблю лета й за неба
Блакiтнае, быццам мора,
За сонца - галоўную зору

 

 

 

Для нашай матулi-планеты,
Якое нас грэе летам
Святлом-ультрафiялетам.
I можна нам выйсцi з хаты
Бяз шаляў i без пальчатак,

 

 

 

Без шапкi, без футра, без ботаў,
У адной кашулi ды шортах -
I босым прабегчы па полi,
У рацэ напляскацца ўволю,

 

 

 

Хадзiць без футра па лесе,
Спяваць на вулiцы песнi,
Пры гэтым хвароб не баяцца,
I разам з Зямлёй усмiхацца!

 

 

 

I нават у чацвёртай чвэрцi
Да школы так проста дабрацца!
Ад холаду ўжо не памерцi,
Не трэба ўжо апранацца

 

 

 

У курткi, у шалi матацца...
Пiнжак ды штаны толькi трэба,
I лёгка у сем прачынацца,
Бо сонейка свецiць у небе...

 

 

 

Але ёсць людзi такiя,
Што едуць улетку ў горы
Высокiя, дзе снегавыя
Ападкi iдуць й у гэту пору!

 

 

 

Яны вельмi лыжы любяць,
I дзеля лыжаў летам
I сонцам яны ахвяруюць,
Бо iм не патрэбна гэта!

 

 

 

На свеце ёсць розныя людзi:
Камусьцi цяпло патрэбна,
Але мы спрачацца не будзем:
Камусьцi ад сонца дрэнна!

 

 

 

Хтосьцi дажджоў не любiць,
З небам ён разам плача,
Iншы, як лiвень лупiць,
Радуецца i скача!

 

 

 

Хтосьцi нават баiцца
Грому ў час навальнiцы,
Ну а мне ў навальнiцу
Хочацца бегаць, насiцца,

 

 

 

Хоць я, безумоўна, знаю,
Што бегаць тады небяспечна!
Ды мы не аб тым размаўляем -
Мы размаўляем аб вечным!

 

 

 

А як жа люблю я вецер!!!
Так, як i многiя дзецi.
За што - трымаю у сакрэце,
I ведаю: ёсць на планеце

 

 

 

Такiя, што любяць холад,
I тыя, што любяць горад,
А многiя любяць прыроду,
Шмат дзiўнага ёсць народу,

 

 

 

I той, хто для нас незвычайны,
Усiх нас дзiвакамi лiчыць.
...Хто любiць зiмы завыванне,
А iншыя - лета клiчуць.

 

 

 

Дабаўлю: псiхолагi кажуць,
Што цяплыня ў нашых сэрцах
Для нас значна больш зараз важыць,
Чым сонца i цёплы вецер!

 

 

 

Жывуць жа шчаслiва людзi
На поўначы, у тундры iмховай,
Давайце ж у шчасцi жыць будзем,
I нават калi двухмятровы

 

 

 

Шарон, зацвярдзелы, сняговы,
Ляжыць каля нашай хаты!
Запомнiце гэтыя словы!
Нашто сумаваць нам, рабяты?

 

 

 

Хай непагадзь у вокны бецца,
Марозы трашчаць ад злобы -
Давайце захоўваць у сэрцах
Сваiх цеплыню заўсёды!

 

 

 

Хай жудасна вые завея,
Шалёны бушуе вецер -
Сваёй цеплынёй сагрэем
Усiх людзей планеце!