Рубрика «Конкурс»
Анікей Андрэй, 7 "Г" клас
Апавяданне
Адзін дзень з піянерамі, або Падарожа ў мінулае
Быў звычайны майскі дзень. А зрэшты, не зусім звычайны. Надвор’е было зусім не веснавое. Сонца пякло так неміласэрна, быццам збіралася спаліць горад, немаведама за што на яго раззлаваўшыся. Віця павольна цягнуў ногі па гарачым, як патэльня, тратуары і нешта ціха мармытаў сабе пад нос. “Куды б схавацца?” – думаў ён, маючы на ўвазе не столькі сховішча ад пякельнай гарачыні, колькі ад сваіх тужлівых думак.
Дарэчы, нічога дрэннага з ім не здарылася, але на душы чамусьці скрэблі кошкі. Справа ў тым, што ўсе Віцевы сябры-аднакласнікі ўступалі сёння ў піянеры і з гэтай нагоды засталіся ў школе. Урачыстая лінейка, віншаванні, канцэрт… Ён адчуваў бы сябе на гэтым свяце лішнім. Ён не хацеў быць піянерам. Не тое, каб ён быў супраць піянераў, проста ён лічыў, што ва ўсіх гэтых аб’яднаннях, ці то дарослых, ці то дзіцячых, няма ніякага сэнсу. “Вось раней, падчас вайны, напрыклад, такія арганізацыі аб’ядноўвалі людзей, уздымалі дух, натхнялі на подзвігі. А навошта яны зараз? Справу цікавую можна сабе знайсці, нікуды не ўступаючы”, – казаў ён сваім сябрам.
А зараз Віця застаўся адзін, і яму было сумна і маркотна. Каб крыху пазбавіцца ад невыноснай спякоты, ён вырашыў пайсці ў невялікі лясок, які пачынаўся адразу за іх мікрараёнам. “Піянеры юныя – галовы чугунныя”, - мармытаў Віця пачутую недзе фразу, злуючыся ці то на сяброў, ці то на сябе самога. Ён наблізіўся да старога паўразбуранага будынка. Хлопцы не так даўно агледзелі яго ў лесе, але даследаваць не рашыліся, бо на выгляд ён быў нейкі спарахнелы.
Але Віця зараз аб гэтым не думаў. Ён увайшоў унутр. Цемра і волкасць ахуталі яго. Пачаў падкрадвацца страх. І каб прагнаць яго, Віця падняў з падлогі нейкую рагаціну, узняў, як аўтамат, і падумаў: “Вось каб у час вайны, то я б адразу піянерам стаў. І пайшоў бы з фашыстамі змагацца, і столькі подзвігаў бы здзейсніў!” І так выразна Віця ўявіў сабе, як змагаецца з ворагамі, што, забыўшыся на перасцярогу пачаў бегаць па развалінах, страляючы з палкі-аўтамата. Раптоўна падлога пад яго нагамі трэснула, і хлопчык з грукатам зваліўся некуды ўніз.
Ачуняў Віця ў нейкім падзямеллі. Памацаўшы рукі-ногі-галаву, хлопчык сказаў сабе: “Баліць – значыць жывы”. А потым ён дастаў з кішэні мабільнік, каб падсвяціць ліхтрыкам ды агледзецца. Як і варта было чакаць, тэлефон разрадзіўся. Віця папоўз навобмацак. Поўз ён доўга, што здалося яму дзіўным, бо звонку будынак выглядаў зусім маленькім.
Нарэшце ўверсе Віця ўбачыў адтуліну, праз якую ішло святло, і пасля доўгіх намаганняў здолеў выбрацца з падзямелля. Ён знаходзіўся каля таго самага будынка, але хлопчыку здалося, што выглядаў ён неяк інакш, магчыма, менш зруйнаваным. Ды і ўсё навокал неяк змянілася, але, узрадаваны выратаваннем, хлопец не звярнуў на гэта ўвагі.
Каля будыніны мітусіліся нейкія хлапчукі. Яны выносілі знутры розныя металічныя рэчы і складвалі ў самаробныя прыстасаванні на колах. Адзін з незнаёмцаў гучна прамовіў: “Паспяшайцеся, хлопцы! У таты зараз перапынак на абед,ён хутка пад’едзе. А ты чаго пнём стаіш, дапамагай давай!” Віця зразумеў, што хлопчык звяртаецца да яго. А той ужо трымаў у руках канец вялізнай жалязякі і патрабавальна глядзеў на Віцю. І Віцю не заставалася нічога іншага, як узяцца за другі канец. Жалезіна была такая цяжкая, а Віцю так балелі бакі пасля не вельмі мяккага прызямлення, што ён застагнаў. “Піянеры не стогнуць,” - раптам сказаў незнаёмец. “А я не піянер,” - хацеў адказаць Віця, але чамусьці прамаўчаў.
Абліваючыся потам, хлопцы патягнулі ламачыну да самай дарогі. Дарога чамусьці не была заасфальтавана, але Віця не паспеў аб гэтым падумаць, бо тут пад’ехаў старэнькі грузавік, з яго выскачыў вадзіцель і пачаў дапамагаць хлопцам закідваць у кузаў металалом. Потым у кузаў пазаскоквалі і самі хлопцы, і машына хутка пакаціла па грунтовай дарозе.
Віця хацеў было абурыцца – перавозіць людзей, а тым больш дзяцей, у адкрытым кузаве… Але хуткасць, ветер у твар, смех і жарты хлопцаў, хай сабе і незнаёмых, але нейкіх “сваіх”,- усё гэта выклікала ў ім нейкія ўзнёслыя, раней не ўласцівыя яму пачуцці.
Дарэчы, хлопец, з якім Віця цягнуў жалязяку, падаўся Віцю знаёмым. А вадзіцель грузавіка дык увогуле выглядаў адзін у адзін, як Віцеў тата. Вось толькі тата яго ніколі не вадзіў машыну.
Пакуль Віця так разважаў, грузавік каціў сярод палёў, хаця яшчэ зранку тут была шматпавярховая забудова. Машына пад’ехала да школы, хлопцы вытягнулі ламачча, узважылі, запісалі, а потым зніклі ў нетрах школы. Праз хвіліну яны ўжо стаялі на двары з рыдлёўкамі ў руках.
- Ці не спазніліся мы з пасадкай?- спытаў хтосьці ў настаўніка, які стаяў на прыступках школы.
- Для добрай справы ніколі не бывае позна, - адказаў той, а потым дадаў – Не хвалюйцеся, прыжывуцца дрэвы. Надвор’е спрыяе.
А надвор’е, сапраўды, спрыяла. Ва ўсякім разе, не было той страшэннай спякоты, што мучыла Віцю. Але іншым было не толькі надвор’е, але і ўсё навокал. У школе гэтай даўно ніхто не вучыўся, на пустцы, куды пайшлі капаць дрэўцы, павінен быў стаяць шматпавярховы Віцеў дом, а на тым месцы, дзе яны збіраліся пасадзіць дрэўцы, яшчэ зранку буяла “Алея партызан” з даволі вялікіх дрэў.
Віця падумаў, што занадта моцна прыклаўся галавой у тым будынку, але часу разважаць не было, бо, пасадзіўшы дрэвы, хлопцы зноў некуды пабеглі, і Віця пабег за імі.
На гэты раз яны прыйшлі на падвор’е не старога яшчэ мужчыны, дзе накалолі дроў, нанеслі вады, перакапалі граду. А потым гаспадар частаваў хлопцаў гарбатай і расказваў пра сваё партызанскае дзяцінства, пра тое, як аднойчы замініраваўшы нямецкі эшалон са зброяй, не паспеў адбегчы, параў пад абломкамі і стаў калекам.
Віця слухаў яго поўны болю аповед і разумеў, якую важную справу робяць гэтыя хлопцы, робяць не па прымусу, а па закліку сэрца. А галоўнае, што ён, Віця, дзякуючы ім, змог далучыцца да гэтай высакароднай справы.
І раптоўна Віця зразумеў, што ён… апынуўся ў мінулым. Усе незвычайныя падзеі і непаразумелыя змены мясцовасці говарылі аб гэтым. Чалавеку, які сядзеў перад ім, павінна было быць за восемдзесят, а выглядаў ён гадоў на пяцьдзесят. Значыць, мінулае! Як узрадваўся ён, што мінулае гэта нядаўнае, што не трапіў Віця, як хацеў, у ваенны час. Бо невядома, ці змог бы ён быць “там”, у тым страшным часе, такім героем, якім сябе ўяўляў.
Віця вырашыў нікому не гаварыць аб гэтым. Усё адно ніхто не паверыць, ды хлопцы яго ні аб чым не распытвалі.
А хлопцы тым часам зноў некуды пабеглі. Ім трэба было падрыхтаваць месца для вячэрняга сбору піянераў. Аказалася, і тут, у мінулым, сёння раніцай дзяцей прымалі ў піянеры, а вечарам з гэтай нагоды ладзілі вялікае вогнішча і канцэрт.
Вечарам Віця сядзеў побач з хлопцамі і дзяўчатамі ў чырвоных гальштуках, глядзеў на вогнішча, слухаў піянерскія вершы і песні пад гітару і разважаў аб тым, як гэта цудоўна – быць піянерам. Ён адчуваў нейкую еднасць з гэтымі незнаёмымі яму хлопцамі, з якімі сёння зрабіў столькі добрых спраў. Віця па-добраму ім зайздросціў. Яму хацелася застацца з імі назаўсёды, але ж… трэба было вяртацца ў свой час.
І тут хтосьці звярнуўся да хлопчыка, які падаўся Віцю знаёмым і які ўцягнуў яго ў гэту, піянерскую гісторыю: “Коля, а ты ведаешь, нам не хапіла дваццаць кілаграмаў лому, каб атрымаць пуцёўкі ў “Зубраня”. Хадзем, пакуль не зусім сцямнела, у тыя разваліны, можа, яшчэ што знойдзем. Тут жа побач”.
Віця пайшоў з імі, разумеючы, што гэта яго шанец. Адна думка свідравала яго мозг. “Коля, - думаў ён, - яго завуць Коля, як майго бацьку, і ён вельмі падобны да мяне. Цікава, а ці быў мой бацька піянерам? Я нічога аб гэтым не ведаю. І фатаграфій старых ніколі не бачыў…А калі хлопчык Коля – мой бацка, то вадзіцель грузавіка – мой дзядуля! Вось дык цуд! І як я адразу не здагадаўся?”
Падышоўшы да будынку, Віця кунуўся на пошукі адтуліны. Ён вырашыў не развітвацца з новымі знаёмымі, бо не ведаў, як растлумачыць свій сыход. А Коля…Калі гэта Віцеў бацька, то хутка яны сустрэнуцца, і ён абавязкова раскажа сыну пра сваё піянерскае мінулае. А Віця абавязкова ўступіць у піянеры.
Галоўнае, каб ён змог апынуцца ў сваім часе.
Продолжение