1 лістапада прайшло свята Дзяды́.
Дзяды (Дзень памяці продкаў) — славянскі народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых продкаў. Дзядамі таксама называлі дзень, калі адбываўся абрад, і душы нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі.
У найбольш архаічнай форме гэта свята захавалася толькі ў беларусаў.
Беларускі народ спакон веку спраўляе Дзяды, што сведчыць пра духоўнасць, глыбокую павагу беларусаў да сваіх продкаў.
Паходзяць Дзяды з дахрысьціянскага балта-славянскага звычаю трызны, зьвязанага з культам продкаў. Дзяды спраўлялі ў пэўныя дні, у залежнасьці ад мясцовасьці па некалькі разоў на год, часьцей вясной і ўвосень. Галоўнымі былі Зьмітраўскія Дзяды (асяніны) у суботу перад Зьмітравым днём (26 кастрычніка паводле старога стылю), а таксама на радаўніцу, перад масьленіцай, сёмухай.
Успомніць, як гэта свята праходзіць, нам дапамагла наша настаўніца Макарская Яніна Усцінаўна. У кабінеце накрылі стол і запалілі свечку. Яніна Усцінаўна расказала, якія стравы звычайна гатовяцца на такі дзень. На Дзяды гатавалі рытуальныя стравы (7 і больш няцотных святочных і абрадавых страваў). Абавязковымі былі куцьця, клёцкі, бліны, мяса, яечня. Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч: лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць. А пасля вячэры са стала не прыбіралі — для таго, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні.
Мне здаецца, трэба ведаць святы і абрады продкаў, каб працягваць традыцыі. Трэба вучыцца быць памятлівымі, удзячнымі.