Назад Конкурс

Рубрика «Конкурс»

Ломоносова Яна, 11 "А" класс

Эсэ "У Вязынцы жыве дух мінулага"

 

Конкурс
Вось нарэшце насталі даўгачаканыя выхадныя. Стаяла вельмі добрае надвор’е, і мы з сябрамі вырашылі пакатацца на роварах. Куды паехаць катацца – у парк ці па веладарожцы? І тут нехта прапанаваў паехаць у Вязынку.
Зусім недалека ад нашай сталіцы ў Маладзечанскім раене знаходзіцца невялікая веска – Вязынка.Менавіта тут у 1882 годзе нарадзіўся адзін з самых таленавітых і імянітых паэтаў Беларусі – Янка Купала.
Час язды на электрычцы - і вось мы на месцы. Куды ж цяпер ехаць? Доўга думаць не прыйшлося, бо адразу ля дарогі стаяў паказальнік ды вялікі камень, нават валун з радкамі з верша Купалы:
Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла.
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла….
Мы паехалі на роварах па сцяжынцы. Спачатку апынуліся ля помніка паэта, які сваім вечным позіркам глядзеў некуды далёка-далёка. Трохі далей мы ўбачылі драўляны домік. Як аказалася – гэта філіял літаратурнага музея Янкі Купалы. І вось мы апынуліся ў мінулым ...
У мэмарыяльнай частцы філіі музею ўзноўлены інтэр’ер сялянскай хаты канца 19 стагоддзя (печ, мэбля, калыска, хадунок, посуд), экспануюцца асабістыя рэчы бацькоў Янкі Купалы. З дапамогай навуковых архіўных апісанняў, успамінаў сучаснікаў, фотаздымкаў, чарцяжоў і плянаў тут усё ўзноўлена ў такім выглядзе, як гэта было ў гады жыцця маладой сям’і Луцэвічаў.
У другой палове хаты, дзе некалі жыў брат паэта Міхал, створана гісторыка-літаратурная экспазыцыя аб дзяцінстве і юнацтве будучага першага народнага паэта Беларусі. Тут зберагаюцца аўтабіяграфічныя матэрыялы, рукапісы, кнігі, копіі архіўных дакумэнтаў, фотаздымкі, графічныя працы мастакоў, якія распавядаюць пра сям’ю Луцэвічаў, дзіцячыя, юнацкія гады і пачатак літаратурнай дзейнасьці Янкі Купалы. У экспазыцыі прадстаўленыя радавод Луцэвічаў да 17 стагоддзя, адноўлены дзедам паэта Ануфрыям.
Але акрамя гэтага прырода там небывалай прыгажосці ... мы нібы апынуліся ў казцы! У мемарыяльным запаведніку захаваны натуральны ландшафт і планіроўка былой сядзібы, а таксама найбольш старыя дрэвы. Акрамя дома, у якім нарадзіўся Янка Купала, захаваны домік дваровых, сажалка, крыніца, частка фруктовага саду, ліпавая алея. Каля вескі працякае рака Вязынка, прыток Iліі. Праехаўшы далей, мы ўбачылі яшчэ даволі шырокую раку з крутымі берагамі, паросшымі соснамі – гэта канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
На самай справе, Вязынка - цудоўнае месца ... Там пануе асаблівая атмасфера - дух мінулага. Пабываўшы там, вы не застанецеся абыякавымі, бо там частка нашай культуры, нашай гісторыі.