Рубрика «Конкурс»
Конкурс Союзного государства «Россия-Беларусь: духовная общность»
Пахомова Алеся,10 «А» класс
Гимназия может гордиться такой ученицей. Она активна, ответственна, стремится к высокому результату. Финалистка конкурса Союзного государства «Россия-Беларусь: духовная общность», Пахомова Алеся предлагает вниманию читателей конкурсное сочинение
Мой Мінск – мая Радзіма
Для кожнага чалавека Бацькаўшчына - гэта месца, дзе ён адчувае сябе ўтульна, у бяспецы ад усяго. Для адных людзей родны кут - гэта краiна або горад, дзе ён нарадзiўся, для iншых - хата, дзе жыў чалавек. Калi чалавек думае пра роднае месца, як пра нешта каштоўнае, што нельга ўзяць, абмяняць, купiць. Сэрца яго хвалюецца, б'ецца мацней. Не сакрэт, што iснуюць людзi, якiя не паважаюць, не любяць сваю краiну. Я не падтрымлiваю такiх людзей таму, што не паважаць Бацькаўшчыну - гэта амаль тое ж самае, што не паважаць мацi цi бацьку.
Што датычыцца асабiста мяне, то я магу сказаць з гонарам i ўпэўненасцю: я вельмi люблю сваю Радзiму, люблю Беларусь, люблю свой родны горад Мiнск. З самага ранняга дзяцiнства бацькi вучаць нас беражлiва адносiцца да прыроды, якая вакол нас: не знiшчаць i не забруджваць яе. Яны заклiкаюць нас захоўваць родныя мясцiны ў прыгажосцi, каб не толькi мы, а яшчэ шматлiкiя пакаленнi пасля нас мелi магчымасць убачыць усю прыгажосць нашай краiны. Ва ўсiм свеце Беларусь вядома як «сiнявокая» краiна, i мы павiнны ганарыцца гэтым.
Па дарозе да тых месцаў, дзе мне ўдалося пабываць, немагчыма адарваццца ад акна, таму што краявiды, якiя паўстаюць перад табой, вельмi захапляльныя, вакол - прыгажосць i непаўторнасць. I зусiм не мае значэння адбываецца гэта летам цi зiмою. Беларусь, мая краiна, заўсёды аднолькава прыгожая. Зiмой снег накрывае белай коўдрай зямлю, дрэвы, дамы i ўсё наваколле. Летам зусiм iншая прыгажосць: усе кветкi квiтнеюць, усе зелянее, з'яўляецца магчымасць пакупацца ў беларускiх рэках i азёрах.
Таксама Беларусь знакамiта сваiмi замкамi. Найбольш вядомыя замкi гэта - Мiрскi i Лiдскi, Нясвiжскi. З года ў год вялiкая колькасць турыстаў з розных канцоў свету прыязджаюць сюды, каб атрымаць асалоду ад прыгажосцi навокал гэтых мясцiн, каб даведацца пра гiсторыю Беларусi. Нясвiжскi замак з'яўляецца адным з найбольш вядомых ва ўсей Беларусi, таму што ён уключаны ў спiс спадчыны ЮНЕСКА. Таксама нельга пакiнуць без увагi прыродныя запаведнiкi: Бярэзiнскi, Прыпяцкi, Белавежскую пушчу. Тут магчыма на свае вочы ўбачыць сапраўдную прыроду Беларусi з яе захапляльнымi краявiдамi, раслiнамi, жывеламi. Можна добра адпачыць не толькi турыстам з iншых краiн, але i беларусам, таму што ў гэтых мясцiнах чыстае паветра, есць спецыяльна абсталяваныя месцы для адпачынку ўсёй сям'ёй. Я ўжо пабывала ў розных мясцiнах па ўсёй Беларусi i з кожным новым месцам усе больш захаплялася пейзажамi сваей роднай краiны.
Ва ўсiм свеце вядомыя шматлiкiя помнiкi архiтэктуры Беларусi. Значная колькасць сведкаў гiсторыi Беларусi захавалася ў музеях нашай краiны. Трагiчныя моманты гiсторыi Беларусi. Нiхто i нiколi не павiнен iх забыць. Асаблiва ўспамiнаецца цяжкая i трагiчная старонка гiсторыi Беларусi, звязаная з Вялiкай Айчыннай вайной. Кожны нармальны чалавек разумее, што вайна - гэта страшная падзея, вельмi многа людзей церпiць ад яе. Таму ўстаноўлена вельмi многа помнiкаў тым, хто загiнуў у час вайны, таксама створаны музеi i комплексы, у якiх мы можам блiжэй пазнаемiцца з падзеямi вайны. Найбольш вядомыя з iх - Лiнiя Сталiна, Хатынь, Брэсцкая крэпасць. У гэтых месцах у час святаў, прысвечаных перамозе над фашызмам, паказваюцца спецыяльныя прадстаўленнi, каб кожны чалавек мог убачыць, як усе было на самой справе: акцёры пераапранаюцца ў ваенную форму i разыгрываюць падзеi ваенных часоў. Звычайна шмат людей цiкавiцца трагiчнымi здарэннямi тых часоў i прыходзяць паглядзець на iх. Вельмi часта бацькi бяруць з сабой дзяцей, каб яны з маленькага ўзросту ведалi што такое вайна i як гэта страшна. А ведаць трэба, каб помнiць, каб не перажыць яе яшчэ раз. Мы разумеем, што такiм чынам можна толькi ўбачыць, i рады таму, што не адчуваем таго страху, болю, якi напаўняў чалавека ў часы ваеннага лiхалецця.
Я нарадзiлася ў Мiнску, i таму ў мяне вельмi цёплыя пачуццi да гэтага горада. Мiнск жыве. Ён расце з кожным годам, развiваецца, становiцца прыгажэйшым. Амаль што ўсе галоўныя навучальныя ўстановы краiны знаходзяцца ў Мiнску. Таму ў гэтым горадзе шмат моладзi, у тым лiку, замежнай, якая прыехала ў Мiнск, каб атрымаць вышэйшую адукацыю. У Мiнску актыўна развiваецца будаўнiцтва: з'яўляюцца новыя мiкрараены, школы, крамы, спартыўныя цэнтры. Адкрываюцца новыя прадпрыемствы i арганiзацы, дзе моладзь можа знайсцi сябе.
На вялiкiя святы краiны вулiцы Мiнска ўпрыгожваюць рознакаляровымi плакатамi, гiрляндамi. Усе галоўныя мерапрыемствы краiны звычайна праводзяцца ў Мiнску цi ў яго наваколлi. Усе турысты, якiя некалi пабывалi ў Мiнску, расказваюць, што Мiнск - гэта адзiн з найчысцейшых гарадоў ва ўсей Еўропе: вулiцы вельмi прыбраныя, шмат зеленi i кветак, у транспарце таксама чысцiня. I таму мы сапраўды можам ганарыцца сваей сталiцай. І гэта радуе сэрца, суцяшае, бо мы становiмся з кожным годам блiжэй да культурнага ўзроўня вялікіх еўрапейскiх гарадоў i нам трэба iсцi да таго, каб да нашага ўзроўню жадалi дайсцi многiя, а мы станавiлiся ўсё лепей i лепей.
Як i ў кожнай сталiцы, у Мiнску вельмi напружанае i хуткае жыцце.. Мне падабаецца такi сталiчны тэмп жыцця, я люблю заўсёды бегчы кудысцi, не застаючыся на доўгi час у адным месцы. Калi ў мяне есць свабодны час, я заўседы магу з'ездзiць у цэнтр горада, каб пагуляць, схадзiць у кiнатэатр цi ў кафэ.
У Мiнску жывуць усе мае родныя, мая сям'я i мае сябры. У гэтых мясцiнах мы сустракаемся з iмi, праводзiм разам час, адпачываем. Менавiта гэты горад робiць нас блiжэйшымi адзiн да аднаго. Тут мы перажываем усё добрае, дрэннае, сумнае i шчаслiвае, што ёсць у нашым жыццi. Гэтыя мясцiны разам з намi перажываюць радасныя i шчаслiвыя моманты, а таксама падзяляюць нашы нягоды. Заўседы, калi дрэнна, раяць iсцi дадому таму, што родныя сцены дапамагаюць. Таму, куды б нi закiнуў мяне лёс, я вярнуся ў родныя сцены, я вярнуся да цябе, мой Мiнск, мой лёс, мая будучыня.
Продолжение