Электронный дневник гимназии



Индивидуальное обучение



Образовательный процесс отдельных учащихся может быть организован по индивидуальному учебному плану. В этом случае необходимо руководствоваться порядком, определенным в пунктах 69-74 Положения об учреждении общего среднего образования, утвержденном постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 20 декабря 2011 г. № 283 (с изменениями и дополнениями от 2 декабря 2019 г. № 180).

69. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi для адораных i таленавiтых вучняў, а таксама для вучняў, якiя па ўважлiвых прычынах (удзел у спартыўных спаборнiцтвах, адукацыйных мерапрыемствах i падрыхтоўка да iх, iншыя прычыны, пацверджаныя дакументальна) пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткi i праходзiць ва ўстаноўленыя тэрмiны атэстацыю, можа ажыццяўляцца iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам.
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
     Пры арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам вучань можа асвойваць самастойна змест асвойваемай iм адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыi часткова або поўнасцю.
     70. Для вырашэння пытання аб арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам вучань (законны прадстаўнiк непаўналетняга вучня) падае заяву з указаннем прычыны на iмя кiраўнiка ўстановы адукацыi. Да заявы вучань (законны прадстаўнiк непаўналетняга вучня) прадастаўляе дакументы, якiя могуць служыць пацвярджэннем iнфармацыi, выкладзенай у заяве.
(часть первая п. 70 в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
      Рашэнне аб арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам (аб адмове ў арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам) кiраўнiк установы адукацыi прымае на падставе вынiкаў разгляду дадзенага пытання на педагагiчным савеце на працягу дваццацi каляндарных дзён з дня падачы заявы вучнем (законным прадстаўнiком непаўналетняга вучня).
(в ред. постановления Минобразования от 02.12.2019 N 180)
      71. Рашэнне аб тэрмiнах i формах правядзення атэстацыi вучня, якi асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам, прымаецца ўстановай адукацыi i даводзiцца да ведама вучня або законнага прадстаўнiка непаўналетняга вучня ў пiсьмовай форме на працягу пяцi каляндарных дзён з дня прыняцця кiраўнiком установы адукацыi рашэння аб арганiзацыi адукацыйнага працэсу iндывiдуальна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам.
      72. Вучань, якi асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам, лiчыцца ў спiсах вучняў установы адукацыi. У класным журнале ў графе аб наведваннi вучнямi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце (вучэбных прадметах), па якiм матэрыял у адпаведнасцi з вучэбнай праграмай ён асвойвае самастойна, робiцца запiс - "вывучае самастойна ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам".
      73. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам можа быць спынена:
      па заяве вучня або законнага прадстаўнiка непаўналетняга вучня;
      па рашэнню ўстановы адукацыi, калi вучань па вынiках атэстацыi атрымаў гадавую адзнаку 0 (нуль) балаў па адным з вучэбных прадметаў, па якiм матэрыял у адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам ён асвойваў самастойна.
      74. Рашэнне аб спыненнi арганiзацыi адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасцi з iндывiдуальным вучэбным планам прымаецца кiраўнiком установы адукацыi i ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да ведама вучня або законнага прадстаўнiка непаўналетняга вучня.