
Рубрыка «Роднае слова»
Сафіко Александровіч, 9 “Б” клас
Захапленне майго бацькі
У апошнія 3-4 гады мой бацька Вахтанг Дарафеевіч пачаў захапляцца разьбой па дрэве. У нас дома з'явілася шмат фігурак розных звяроў і птушак. Не кожнае дрэва падыходзіць для гэтай справы, трэба выбіраць мяккія пароды, такія, як ліпа, бяроза ці алешына. Праца майстра вельмі доўгая і крапатлівая. Спачатку трэба прыдумаць, што ты хочаш атрымаць, потым трэба адлюстраваць гэта на паперы і перанесці на дрэва. Затым надыходзіць найбольш напружаны момант : трэба ўручную, улічваючы кожную маленькую дэталь, выразаць фігурку. Потым яе трэба пакрыць лакам, каб яна даўжэй захавалася.
Калі зазірнуць у далекае мінулае, то разьба па дрэве - гэта адзін з першых відаў мастацтва, бо чалавеку заўсёды было лягчэй здабыць і апрацаваць драўніну, чым, напрыклад, камень. Першы драўляны ідал датуецца 8 стагоддзем да нашай эры. З таго часу гэты від мастацтва ўкліньваўся ў розныя культуры і развіваўся ў разнастайных стылях і напрамках.