Рубрыка «Роднае слова»
КацярынаСіткевіч , 7 «Б» клас
Новых сяброў нажывай, але і старых не забывай
Дружба ў наш час - вельмі каштоўнае паняцце, бо свет поўны эгаістаў і хлусоў. Знайсці па-сапраўднаму добрага чалавека цяжка. Многія сябруюць з-за выгады, каб, скарыстаўшыся вашым даверам, атрымаць нейкую выгаду.
Калі ў вас ёсць адзін сябар, правераны часам і ўчынкамі, то не варта яго мяняць
на новых сяброў з мэтай атрымання новых эмоцій. Такі сэнс прыказкі «Новых сяброў нажывай, але і старых не забывай».
Калі да нас у клас прыйшлі дзве новыя дзяўчынкі, я спачатку не надала гэтаму ніякага значэння. Потым я пачала заўважаць, што ў іх цікавыя тэмы для размовы, і мне захацелася пагаварыць з імі. У агульнай масе яны былі глытком свежага паветра. Я падышла да іх пасля ўрокаў і дамовілася пагуляць. Мне не хацелася засмучаць сваю сяброўку, і я сказала яй, што застануся дома, а сама пайшла на сустрэчу з новымі прыяцелямі.
Мы сустрэліся ў кафэ, замовілі марожанае і пачалі размаўляць. Мы абмяркоўвалі многія тэмы: кіно, кнігі, спорт, музыку. Размова наша была яркай, маляўнічай, мы спрачаліся і аргументавалі сваё меркаванне. Дзяўчынкі падаліся мне досыць разумнымі і адукаванымі. Яны захоплена вялі дыялог. Калі мы вырашылі пайсці дадому, трэба было заплаціць, на маё здзіўленне, дзяўчынкі забыліся грошы дома, і расплацілася я. Мне стала не па сабе, таму што я адчула сябе нейкай выкарыстанай, што са мной размаўлялі з-за грошай, хай і непрацяглы перыяд часу.
Так нават лепш, што я зразумела цяпер, што гэта за дзяўчынкі. З усіх сіл я пабегла да даўняй сяброўкі дадому. Распаведала ёй ўсё, як ёсць, яна мяне зразумела, і мы разам пасмяяліся. Гэтая сітуацыя змацавала нас яшчэ больш, мы сталі дружней, ні хацелася нікога ўпускаць у нашу дружбу, правераную гадамі. Лепш шукaць новыя інтaрэсы, чым новых сяброў.
Мая сяброўка ніколі не давала мне падставы ўсумніцца ў ёй, у яе сумленнасці. Мне простa захaцелaся новых зносін, але нічогa з гэтaга не aтрымaлася. Людзі цяпер кaрыслівыя і не ўсе цэняць сяброў. «Сябры для мaсоўкі» ніколі не стaнуць вернымі і аддaнымі.
Са стaрым сябрaм не трэба быць насцярожaным, чакаць aд яго пaдставы, ён ужо дакaзаў, што ён верны, сумленны і добры.