Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

 

Козырь Владимир, учащийся 9 “Б” класса

Чытаючы класіку, адкрываем праўду жыцця

 

На ўроку беларускай літаратуры мы пазнаёміліся з баладай А. Міцкевіча “Свіцязянка ”. На мой погляд, асноўную думку балады можна перадаць афарызмам: “Перад тым, як абяцаць нешта, паразважай, ці зможаш ты стрымаць свае слова”.
Гэтую думку сцвярджае тое, як аўтар паказвае здраду і пакаранне за яе. Не думаючы аб тым, што будзе, хлопец-паляўнічы дае страшэнную клятву. Але ў гэты момант ён не разумеў, куды гэта яго прывядзе. Але, як паказвае сюжэт балады( а даволі часта і само жыццё), далёка не кожнаму хапае моцы духа, каб стрымаць данае аднойчы абяцанне. Так і галоўны герой: ужо праз некалькі дзён забывае пра свае словы і атрымоўвае за гэта справядлівае пакаранне.
Такім чынам, мы робім вывад: А. Міцкевіч папярэджвае чытачоў ад давання неабдуманых абяцанняў. І паказвае, што пасля здрады можна , як хлопец-паляўнічы,” патануць”, загінуць.