
Рубрыка «Роднае слова»
Баранаў Раман
Прыслухайцеся да слоў паэта
Наша краіна багата вельмі прыгожымі мясцінамі. Беларускія паэты з такім захапленнем і любоўю паказваюць прыроду ў розныя поры года ў сваіх творах.
Аўтары дапамагаюць нам уявіць цудоўныя з’явы праз параўнанні. Якуб Колас ва ўрыуку “На рэчцы” паказвае мароз мастаком, а хвоечкі параўноўвае з сіроткамі. АнатольГрачанікаў звяртаецца да пажоўклага ліста, як да чалавека.
Паэты ў сваіх вершах выказваюць свае пачуцці і думкі, перажыванні.
У сваіх творах яны словамі малююць незвычайныя карціны. Пятрусь Броўка ў сваім вершы “Кропля” словамі надае рытм дажджу, паказвае зменлівасць прыроды.
Паэты і пісьменнікі вучаць нас бачыць прыгажосць навакольнай прыроды. Прыслухайцеся да іх слоў...