
Рубрыка «Роднае слова»
Дземенкавец Анатоль, 5 «А» клас
Зіма – любімая пара
Мая любімая пара года – гэта зіма.
Зіма самая прыгожая за ўсё на свеце. Таму, што ўсё на вуліцы пакрыта белым-белым дываном, на стрэхах дамоў прыгожыя вялікія шапкі. Калі мы прыходзілі са школы, тады бралі лыжы і каталіся на іх. А пасля мы ішлі на ледзяную горку і з’язджалі на заплечніках па празрыстым і бліскучым лёдзіку. А калі я прыходзіў дадому на вуліцы станавілася цёмна і пачынаўся вялікі снегапад. І я з радасным настроем пачынаў рабіць дамашняе заданне.
Я вельмі люблю зіму, але яна ўжо закончылася.