
Рубрыка «Роднае слова»
Каровіна Мая
Прырода розная бывае
Кожную пару года прырода навокал захапляе нас сваёй прыгажосцю.
Увесну прырода быццам нараджаецца: з’яўляецца першая зялёная траўка, першыя пралескі паміж сосен і елак, дрэвы пачынаюць апранацца ў светлае лісце. Сонейка свеціць ярка і запрашае нас на вуліцу пасля працяжнай зімы.
Летам наваколле ззяе яркімі колерамі: палі жаўнеюць ад калосся, лугі мільгаюць рознакаляровымі кветкамі, дрэвы апрануты ў яркае зялёнае лісце. Вада ў рэках і азёрах прыцягвае сваёй блакітнасцю і цеплынёй.
Восень – адна з самых прыгожых і сумных пораў года. Спачатку яна ззяе золатам і бронзай, а ў канцы шарэе і цямнее. Прырода праводзіць свій апошні боль перад доўгім зімовым сном. Вецер кружыць апошняе лісце, зямля прагна п’е дажджы і заціхае.
А зімой наваколле быццам прыгожая нявеста ў белай пышнай сукенцы. Гэтая прыгажосць захапляе нас і супакойвае перад новым нараджэннем увесну.