
Рубрыка «Роднае слова»
Кірыленка Раман, 5 «В» клас
Веснавая прыгажосць
Я заўсёды захапляюся прыгажосцю і хараством нашай прыроды. У розныя поры года яна адлюстроўвае сваю прыгажосць. Мне падабаецца назіраць за прыродай вясной, калі ўсё навокал ажывае. Мы з бацькамі часта ходзім у Лошыцкі парк, дзе вельмі многа дрэў і раслін. Я люблю назіраць за птушкамі, жывёламі, разглядаць розных жукоў.
Самым прыгожым мне здаецца парк, калі ўсё навокал зацвітае. Яблыні і кусты стаяць у белым вэлюме, як нявесты. Зялёная трава і прыгожыя кветкі навокал яшчэ больш надаюць чароўнасці і цеплыні.
Але проста назіраць і любіць прыроду мала, трэба беражліва і па-гаспадарску да яе адносіцца.