Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

Вайтэнка Ксенія, 5 «В» клас

Мой край

Я вельмі люблю Беларусь і ганаруся тым, што жыву ў гэтай цікавай краіне. У Беларусі ёсць шмат выдатнага: цудоўныя людзі, камфортны клімат, багатая гісторыя. Але больш за ўсё я цаню беларускую прыроду. Увогуле, мне падабаецца гуляць, я часта адкрываю для сябе нешта новае.
Беларусь – гэта краіна, якая багата азёрамі, рэкамі і лясамі. У розных частках Беларусі розныя рэкі і азёры. Што датычыцца лясоў – яны цудоўныя.
Здорава паехаць у вёску. І рана-рана, калі сонца яшчэ толькі узнімаецца, выйсці з хаты і пайсці па ягады ці па грыбы. Ці проста пагуляць па лесе, ловячы кожны птушыны спеў і прыродны гук. Гэтага так часам не хапае ў вялікіх гарадах.