Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

Вінярская Ульяна:

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)
Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, а калі ён яшчэ можа тварыць на ёй – гэта ўвогуле цудоўна. У рубрыцы “Роднае слова” публікуюцца вашы вершы, урыўкі з сачыненняў, а таксама розныя інтэрв’ю з настаўнікамі і шмат чаго іншага.Азарка Арцём, Карбоўская Дзіяна, Козыр Уладзімір,Некрашэвіч Ірына – гэта тыя дзеці, якія знайшлі час, каб расказаць пра прыгажосць роднага краю, пра сваю любоў да яго, падзяліцца сваімі думкамі.
Твор кожнага з вас мае магчымасць апынуцца на старонках часопіса, і вы атрымаеце добрую адзнаку ад настаўніка і наогул станеце школьнай зоркай. Жадаем поспехаў!

Некрашэвіч Ірына,7 «Г»

Цудоўныя сняжынкi

Сняжынкi падобныя на белыя зоркi. Злавi адну на рукавiчку i толькi не дыхай на яе, а то яна растане.
Не заўсёды можна ўбачыць сняжынкi. Iншы раз яны злiпаюцца разам i вялiкiмi камякамi падаюць на зямлю. Часам халодны вецер ламае белыя зоркi, ператварае ix у дробны снежны пыл. подробнее

Козыр Уладзімір,8 «Б» клас

Пра нашу мову

Па-першае, я лічу, што мова з’яўляецца значнай і вялікай часткай беларускага этнаса.Таксама мне грэе душу тое, што ў нашай дзяржаве робіцца мноства розных спраў, каб захаваць памяць пра нашу гісторыю, традыцыі і, канешне, зберагчы мову. І канцэрты, і фестывалі, а таксама розныя гістарычныя мерапрыемствы, прысвечаныя нашым знакамітым продкам, - усё гэта садзейнічае развіццю мовы. подробнее

Арцём Азарка , 5 «Б» класс

Галоўны скарб

У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову , песні і казкі свайго народа.
Мая Радзіма Беларусь - гэта не проста слова, а родныя людзі і родная мова, родны кут. Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць. Толькі на роднай зямлі чалавек дыхае свабодна, адчувае падтрымку сваіх блізкіх і родных, можа карыстацца спадчынай продкаў. подробнее

Карбоўская Дыяна, 5 «Г» клас

Мая Беларусь

Я хачу рассказаць вам аб самым лепшым месцы на зямлi. Гэта мая Беларусь. Мая Радзiма прыгожая i любiмая. Гэта тое месца, куды я вяртаюся, i дзе мне заўсёды рады.