
Рубрыка «Роднае слова»
Хадановіч Ганна, 12 гадоў
Вёска
Ёсць у нас вёска Абакумы. Роднае мне месца. Не зусім даўно яна апусцела. Усіх бабуль і дзядуль увезлі ў горад. Засталіся ў вёсцы толькі хворыя ды сталыя людзі, бо ім не вельмі хочацца ў горад, таму што яны ведаюць, якая дарагая, родная зямля.
Калісьці тут было шмат народа. І вёска ні восенню, ні зімой, ні вясной, ні летам не сціхала. Улетку было шмат працы: глядзець поле, вывадзіць жывёлу і г.д.
Увесну людзі сеялі бульбу, проса, лён. Восенню ўраджай збіралі, а ўзімку збіраліся каля катка. Дзеці цешыліся ў снезе, дарослыя лавілі рыбу ці каталіся на каньках.
Усё гэта захоўваецца ў памяці чалавека, які жыве ў Абакумах.