Назад Содержание

Рубрыка «Роднае слова»

Валахановіч Яўген, 6 «Г» клас

Мары

 

Мы так чакаем лета…
Яно яшчэ далёка,
Яшчэ будуць марозы,
Яшчэ прайдуць дажджы.

 

Але ў снах і ў марах
Ужо яго я бачу
І адчуваю целам
Усё шчодрае цяпло.

 

Ператрываем дожджык
І вытрымаем вецер.
Усе твае капрызы,
Надвор`е, сцерпім мы.

 

І нас узнагародзіць
Канікуламі лета.
Паездкі, дача, возера,
Зялёны лес,сябры.