
ШЧАСЦЕ ЖЫЦЬ У МIРНАЙ КРАIНЕ
Пеця Пятроў, звычайны шасцiкласнiк звычайнай сярэдняй школы, ужо амаль год займаўся ў гуртку «Юны вынаходнiк». Некалькiтыдняў таму ў гурток прыйшоў новы хлопчык. Быў ён нейкi заўсёды сумны, замкнёны ды маўклiвы, рэдка падтрымлiваў з кiмсьцi размову, не ўдзельнiчаў у звычайных хлапечых жартах iзабавах. Пеця не звяртаў на яго ўвагiiнават не помнiў, як таго клiчуць, пакуль не адбылася адна не вельмiпрыемная падзея. Аднойчы ў канцы вясны, калi хлопцы займалiся распрацоўкай нейкага незвычайнага прыстасавання, у пакоiпацямнела, за вокнамi зашумела, загудзела, i раптоўна загрукатаў гром. Грыша (так звалiнавiчка) задрыжаў, затросся, закрыў твар рукамi, а потым схаваўся пад парту. Пеця не стрымаўся iзарагатаў. Першы раз ён бачыў чалавека, якi баiцца навальнiцы. Сам Пеця навальнiцу вельмi любiў, ад яе ён адчуваў нейкую бадзёрасць, радасць, свабоду, яму хацелася бегчы куды-небудзь, нягледзячы на тое, што гэта небяспечна. Пакуль Пеця весялiўся, Грыша выбраўся з-пад парты i маланкай выскачыў з памяшкання. Пецеў рогат перапынiў кiраўнiк:
- А цi ведаеш ты, Пеця, што Грыша прыехаў з усходу Украiны, адтуль, дзе зусiм нядаўна iшла вайна?!
- Не, не ведаю! - адказаў Пеця.
Ён сапраўды не вельмiразумеў, што такое вайна, не разумеў, наколькi гэта дрэнна, наколькi страшна… У вольны час ён любiу пагуляць у стралялкi, i ваенныя дзеяннi здавалiся яму даволi цiкавымi. Часам ён нават думаў аб тым, каб стаць ваенным. Але хлопец разумеў, што, смеючыся з таварыша, зрабiў няправiльна. Ён выбег з класа, каб дагнаць Грышу iпапрасiць у яго прабачэння, але нiдзе яго не знайшоў.
На наступным тыднi Грыша на заняткi не прыйшоў. Пеця, заняты сваiмi распрацоўкамi, не надаў гэтаму асаблівага значэння. Хлопцы заканчвалi зборку вельмi складанага прыстасавання для стварэння, змянення i перадачы розных тыпаў хваляў. Вынiк усяго праекта залежыў ад Пецi, i ён думаў толькi аб гэтым.
Працаваў ён, як заўсёды, доўга i старанна, i кабiнет ужо пакiнуў нават кiраўнiк, а хлопчык усё яшчэ сядзеў крукам над прыборам. Нарэшце ўсё было скончана, i Пеця зазбiраўся дамоў. Але яму так хацелася як мага хутчэй выпрабаваць прыбор на практыцы, што ён не вытрымаў i, нягледзячы на забарону кiраўнiка, уключыў яго i стаў чакаць. Але машына нечакана затрашчала, зашумела, загрукатала, а потым з яе пайшоў чорны дым!
- Што ж рабiць?!!! – запанiкаваў Пеця.
Ён пачаў нацiскаць на ўсе кнопкi па чарзе, тузаць за правады, рычагiiтумблеры. На iмгненне ўсё сцiхла. Пеця ўстаў з-за стала, выцер пот з iлба. Iтут грымнуў выбух. Пеця страцiу прытомнасць.
Ачуняў ён у нейкiм разбураным, з пабiтымiшэрымi сценамi, пакоi. Усюды валялiся кавалкi разламанай мэблi, абрыўкi абгарэўшай тканiны i паперы. У паветры клубiўся пыл. Адусюль раздаваўся моцны перарывiсты гук, нечым падобны на грымоты, але ж было зразумела, што гром такiм працяглым не бывае. Пеця падняўся на ногi i асцярожна падышоў да разбiтага акна. «Што я нарабiў?!» - з жахам падумаў хлопец i павольна выйшаў за дзверы. Ён апынуўся ў доўгiм калiдоры, шэрым, з пабiтай на кавалкi падлогай , па якой было амаль немагчыма iсцi. Пеця спатыкнуўся i ўпаў. Iздарылася гэта вельмiсвоечасова, бо амаль адразу пасля гэтага над iм нешта празвiнела , iза некалькi метраў ад хлапчука раздаўся выбух.
У Пецi пачалася iстэрыка. Ён ляжаў i крычаў, не звяртаючы ўвагі на тое, што рабiлася побач з iм. Не звярнуў увагiспачатку i на нейкiпрадмет, якi ўпаў на падлогу i з металiчным бразгатаннем пакацiўся проста да яго галавы. Гэта была граната! Сапраўдная, ён бачыў такiя ў музеi. На шчасце, яна не ўзарвалася, iнакш шанец выжыць у Пецi раўняўся б нулю. Убачыўшы гранату, хлопец адразу ўскочыў на ногii раптам убачыў наперадзе постацi людзей у вайсковым абмундзiраваннii з аўтаматамi наперавес. Ён iмгненна рвануў назад, у той пакой, з якога выйшаў . Хлопец зразумеў, што апынуўся ў сэрцы нейкага бою.
- Гэта ўсё сон! Гэта ўсё сон! – паўтараў, як мантру, Пеця.- Гэтага не можа быць!!! Не можа!
Пеця не чуў , што i на якой мове гаварылi тыя людзi,i не разумеў, дзе ён, што з iм. Ён толькi адчуваў невымоўны страх, бо кожную секунду ў яго магла трапiць смяротная куля. Заставацца ў гэтым будынку ён баяўся, куды iсцi – не ведаў.
У гэты час з вулiцы пачулiся крыкi людзей, стрэлы, цяжкi грукат. Пеця падышоў да акна і ўбачыў чорнае неба, як падчас навальнiцы. Але хлопчык ужо разумеў, што гэта не навальнiца, што на небе не хмары, а дым ад выбухаў. Па зялёным полi, разварочаным выбухамi мiн i снарадаў, грукаталi танкi. Ад стрэлаў iх гармат у Пецi закладвала вушы, але ён стаяў, як укапаны, i глядзеў, як узлятае ў самае неба зямля, як ахоплiвае полымем спачатку адзiн танк, потым другi, трэцi... З палаючых танкаў выбiралiся людзii падалi пад шквалам куль. Паўсюль крычалi, стагналi, корчылiся ў полымi людзi, i гэта было так жудасна, што Пеця ледзь не страцiў прытомнасць. Раптам аднекуль з дыму ўзнiклi людзi са зброяй. Яны хутка рушылi ў напрамку будынка, у якiм знаходзiўся Пеця. Хлопец успомнiў, што ён не ў 3D-кiно, што ён таксама тут, у эпiцэнтры нейкiх незразумелых баявых дзеянняў, i яго таксама, як тых людзей на полi, могуць забiць, .
Пеця некалькiразоў заплюшчыў iрасплюшчыў вочы, потым балюча ўшчыкнуў сябе за шчаку, спадзеючыся, што насланнё знiкне. Але нiчога не змянiлася. Хлопец пачаў лiхаманкава думаць. Ён уважлiва агледзеўся. У зруйнаваным пакоiён убачыў некалькi адносна непашкоджаных сталоў, i на адным з iх стаяў - о, цуд! - абсалютна цэлы прыбор, над якiм Пеця працаваў i якiпаспрабаваў уключыць без дазволу. Гэта азначала толькi адно – гэты апарат перанёс яго ў мiнулае. Цi, яшчэ горш, у будучыню. Цi ў iншы рэгiён планеты, дзе цяпер iдуць баявыя дзеяннi. Гэта было не так ужо i важна. Важна было зразумець, як выбрацца з гэтага пекла, як выжыць i вярнуцца дамоў .
Але доўга думаць яму не давялося, бо ў гэты момант недзе зусiм побач пачулiся галасы. Пеця iмгненна шаснуў пад блiжэйшы ад яго пiсьмовы стол.
- Зусiм як Грыша ў час навальнiцы! – чамусьцi падумалася хлопчыку.
Iяму стала раптам так сорамна за тыя свае паводзiны, што ён нават забыўся пра небяспеку. Скруцiўшыся абаранкам, сядзеў ён пад сталом i кляў сябе апошнiмi словамi. Як ён мог смяяцца з хлопчыка, якому давялося перажыць жахiвайны! Як ён мог...
Нечакана з калiдора пачулiся пiсталетныя стрэлы, аўтаматныя чэргi, крыкi, тупат, i ў пакой забегла двое вайскоўцаў. Яны цягнулiнешта вялiкае iцяжкае. Кiнуўшы гэта на падлогу , яны хутка пабеглi назад, а Пеця пачаў разглядаць, што яны прынеслi.
- Дык гэта ж чалавек! Мабыць, паранены… Не, забiты, не варушыцца.
Пеця з жахам разглядаў акрываўлены твар чалавека ў рваным i брудным адзеннi і раптам заўважыў, што адна нага яго, загорнутая нейкай бурай тканiнай, чамусьцiзусiм кароткая. Чалавек застагнаў.
- Я павiнен дапамагчы, - падумаў Пеця, - я павiнен што-небудзь зрабiць, iнакш ён памрэ…
Хлопчык выбраўся са свайго сховiшча i падышоў блiжэй да параненага. Ён не думаў пра небяспеку, не думаў, хто гэты чалавек без нагi, ён хацеў толькiяк мага хутчэй яму дапамагчы. На падлозе побач з параненым валяўся невялiчкi абрывак паперы. Пеця падняў яго, убачыў намаляваны на iм план нейкай мясцовасцi, лiчбы i незразумелыя знакi. Iў гэты момант у калiдоры нешта грымнула. Пецю так моцна шпурнула выбуховай хваляй, што ён адляцеў назад i грукнуўся спiнай аб стол. Той самы стол, з недапрацаваным прыборам. I Пеця зноў згубiў прытомнасць…
… Пеця прахапiўся ад назойлiвага гуку… Ён нiчога не цямiў. Дзе ён? Што з iм? Удар… Цемра … Што потым?
Нешта працягвала бразгатаць. Пеця з цяжкасцю расплюшчыў вочы. Званiў мабiльнiк. Матчын голас грозна разносiўся па пустым пакоi:
- Дзе ты падзеўся? Чаму не iдзеш дадому?
Пеця агледзеўся. Ён сядзеў у цёмным кабiнеце перад той самай машынай, над якой працаваў ужо некалькi месяцаў запар, iпраз якую ён ледзь не... Успомiў! Пеця ўспомнiў усё, што з iм адбылося. Цi прыснiлася? Ну, вядома ж, прыснiлася! Апарат згарэў. Ён, Пеця, знерваваўся, потым стамiўся i заснуў. Але ж якi гэта быў жудасны сон! I якое шчасце, што ён скончыўся!
Пеця хуценька падняўся i подскакам панёсся дахаты. Ён чамусьцi зусiм не перажываў з-за безнадзейна сапсаванага прыбора. Не хвалявала яго i размова з мацi. Iтое, што ён наўрад цi паспее зрабiць урокi, не здавалася зараз яму катастрофай. Яму хацелася як мага хутэй пабачыць Грышу i папрасiць у яго прабачэння, прапанаваць сяброўства. Пеця думаў, што трэба дапамагчы хлопцу асвоiцца ў нашай краiне, паказаць яе хараство i прыгажосць, гасцiннасць i добразычлiвасць жыхароў. Пеця ўспамiнаў свой сон i радаваўся за Грышу, якому больш нiчога не пагражае, бо ён трапiў у такую цудоўную мiрную краiну, у нашу Беларусь. Iхутка Грыша перастане баяцца навальнiц!
Пеця бег дадому i думаў пра тое, пра што нiколi раней не думаў: што галоўнае ў жыццi, каб быў мiр, каб не бамбiлi гарады i вёскiсамалёты, каб не забiвалi людзi адзiн аднаго, каб нiдзе ў свеце дзецi не баялiся грому.
Дома Пецю не вельмi ласкава сустрэла мама. Атрымаў хлопчык i за позняе вяртанне дадому, i за бруднае i рванае адзенне. Рыхтуючы рэчы да мыцця, Пеця вывернуў кiшэнii знайшоў там невялiчкi кавалачак паперы з планам мясцовасцi, лiчбамi i незразумелымi знакамi.
…Гэта быў не сон?