Содержание

Рубрика «Роднае слова»

Вывучэнне літаратуры – не проста захапляючае чытанне, задавальненне сваёй цікаўнасці. Гэта яшчэ і перажыванні, і напружаная праца думкі, скіраваная на тое, каб узбагаціць нашы ўяўленні аб жыцці, глыбей пазнаць тое, што адбываецца навокал, лепш разумець людзей. Гэта адначасова і неабходнасць пранікнуць у таямніцы мастацкай творчасці, у сакрэты пісьменніцкага майстэрства.
На ўроках беларускай літаратуры васьмікласнікі пазнаёміліся з такім вершаваным жанрам, як актава ( васьмірадковы верш, які часцей за ўсё пішацца пяцістопным аба шасцістопным ямбам і рыфмуецца па схеме абабабвв), і паспрабавалі свае сілы ў паэтычным майтэрстве. Прапануем вашай увазе лепшыя вершы.

Наталля Міхайлаўна Саўрас, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Карэлін Дзмітрый, 8 «Г» клас

Сяброўства

Сяброўства – гэта вера і сумленнасць.
За сябрам, як за каменнай сцяной.
Сяброўства – гэта вернасць і надзейнасць.
Калі сябруеш, то ўсёй душой.
Сяброўства – гэта праца і адданасць
Таму, з кім думкай ты жывеш адной.
Знайсці сяброў – нялёгкая навука,
Каб з ім у жыцці ісці рука аб руку!
 

Вінярская Ульяна, 8 «Г» клас

Актава

Купілі хамяка, прынеслі ў хату,
Набылі клетку, корм. Усё, што трэба, ёсць.
Так ён, маленечкі, руды, калматы,
Стаў у доме, быццам гаспадар, зусім не госць.
Прыйшлі ў жыццё яму, здаецца, святы -
Ніводзін клопат не азмрочыць лёс.
Але ці шчасце ёсць у існаванні -
Нявольным, без турботаў і кахання?
 

Васілевіч Уладзімір, 8 «Г» клас

Імчыць стралою мой веласіпед,
Наперадзе няведамыя далі.
Гляджу, не трапіць як у кювет,
Бо моцна націскаю на педалі.
Вакол мяне вялікі свет,
Не проста мне яго аддалі.
Бясспрэчна, што камфортней мерсэдэс,
Але на ім па сцежцы не заглянеш у лес.
 

Кліменка Вераніка, 8 «Г» клас

Свяціце вы – кахання нашага агні,
За гэтай патаемнаю мяжою.
Зліваюцца ў адзінае гады,
Пражытыя з сумленнем і таскою!
Загадкава гучыць у цішыні
Стук сэрца, абліваючысь крывёю.
Каханне – гэта свет ад лямпы ўначы,
Крыніца радасці і болю.
 

Станішэўская Вераніка, 8 «В» клас

Сон

Я памятаю цёплы дзень,
Калі спаткаліся з табою.
І леса нас хавала цень
Сваёй цудоўнаю красою.
А кветкі апляталі пень,
Нібы зялёнаю красою.
Але ўсё было як сон,
Чароўнай песні перазвон.
 

Мароз Елізавета, 8 «В» клас

У зімовым лесе

У зімовым лесе цішыня!
Стаяць яліны нерухома,
Зачараваныя глядзяць,
Іх маніць вышыня.
І чалавечая туга ім невядома.
А пад бярозкай скокнуў белы зайчаня -
Усё тут родна і знаёма.
Бягуць, плывуць па небе хмары,
І радасць адбіваецца на твары.
 

Барадаўка Антон, 8 «А» клас

Зімні сон

Устала рана сонейка
над горадам маім.
А хлопчык і дзяўчынка
смяюцца разам з ім.
 
Імчыцца ўніз сняжынка,
каб абдымаць сваім
чароўным зімнім сном
прыроду за акном.