Литературные опыты Вперед

Рубрика «Литературные опыты»

Бянько Вольга, 6 “А” клас

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Лит. опыты
Колькі знакамітых паэтаў і пісьменнікаў нарадзілася ў Беларусі! Колькі твораў яны прысвяцілі нашай Радзіме! Але мяне больш за ўсе кранулі радкі з паэмы Якуба Коласа “Новая Зямля”:
Мой родны кут, як ты мне мілы!
Забыць цябе ме маю сілы!
У гэтых простых словах столькі любові і адданасці. Сапраўды, наша Беларусь вельмі прыгожая. Нездарма яе назвалі “сінявокай” краінай. Бо ў нас вельмі многа рэк і азер. А яшчэ ў Беларусі шмат палеў, лясоў і балот. Яна ўся зелянее ў цёплы час года. Таму і сцяг беларускі мае зяленую палоску. Чырвоны колер сцяга сімвалізуе нашу адданасць краіне, гэта кроў, якую пралівалі нашы продкі ў шматлікіх войнах за незалежнасць Беларусі. Усе мы добра памятаем аб Вялікай Айчыннай Вайне. Ветэраны заставілі нам добрую памяць аб гэтай вайне, аб гераізме і мужнасці нашых людзей, якія ў цяжкай барацьбе атрымалі перамогу над ворагам і вярнулі чыстае і мірнае неба нашчадкам. Мы павінны помніць сваіх герояў і рабіць усе, каб у нашай краіне панаваў мір і згода. І дапамагчы нашай добрай суседцы Украіне ўсталяваць мір, бо там цяпер ідзе вайна і гінуць людзі.
Любоў да роднага краю не можа існаваць без любові да роднай мовы. Беларуская мова вельмі прыгожая і мілагучная. На жаль, цяпер большасць людзей у Беларусі размаўляе на рускай мове. Гэта вельмі дрэнна, таму што ў хуткім часе мы зусім страцім нашу мову і нацыянальнасць. Трэба шанаваць сваю родную мову, старанна вывучаць яе і больш актыўна выкарыстоўваць у паўсядзенным жыцці.
Таксама Беларусы павінны больш клапаціцца аб экалогіі. Дзейнасць чалавека дрэнна адбіваецца на нашай прыродзе. Заводы і машыны забруджваюць паветра і ваду, вырубаюцца лясы, знікаюць рэдкія расліны і жывелы, паўсюдна ўзнікаюць свалкі. Вялікую трывогу вызывае будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Наколькі надзейным і небяспечным будзе гэта збудаванне? Беларусь яшчэ вельмі добра памятае пра чарнобыльскую аварыю. Ахоўваць прыроду павінны ўсе: і дарослыя, і дзеці. Берагчы рэчы, прыбіраць за сабой смецце, падтрымліваць парадак у доме і на вуліцы, клапаціцца аб “братах нашых меншых” могуць нават самыя маленькія жыхары краіны.
Сумна, але трэба прызнаць, што нашы продкі былі большымі патрыётамі, чым мы. Яны паважалі Бацькаушчыну і родную мову, гатовы былі аддаць жыцце за сваю зямлю, за незалежнасць. Давайце ж і мы, сучасныя беларусы, будзем шанаваць нашы традыцыі і мову, ведаць гісторыю краіны, любіць наш родны куточак – Беларусь!

Продолжение