Назад Конкурс Вперед

Рубрика «Конкурс»

Пахомова Алеся, 11 "А" класс

Эсэ "Прыгожае Заслаўе - мая радзіма"

 

Я зноў жыву ад горада ўдалі,
Дзе я знайшоў куток у сваім гусце.
І весела мне робіцца, калі
Я ў мыслях зноў прайдуся па зямлі,
Дзе туліцца закінутае Вусце.

Якуб Колас

Конкурс
Радзіма…У кожнага яна свая. Некаторыя лічаць Радзімай краіну, дзе нарадзіліся, другія - горад, дзе яны зараз жывуць, трэція - месца, дзе жывуць іх бацькі. Усе гэтыя думкі і ўяўленні пра радзіму правільныя, і, мне здаецца, што ніхто не можа спрачацца з гэтым.Але нікому не магчыма даказаць свой пункт гледжання. Зразумела, што Радзіма не абавязкова адна: яна бывае маленькай і вялікай.
У мяне есць дзве Радзімы. Мая вялікая Радзіма - мой край: месцы, дзе я жыла, прырода навокал, людзі і з’явы, якія захаплялі меня, птушкі і расліны, якія заўсёды былі побач. Гэта ўсе аб’ядноўваецца ў адной краіне- у Беларусі. Мне вельмі падабаецца гэта краіна.Я захапляюся яе прыгажосць, асаблівасцямі характараў людзей, якія жывуць і нарадзіліся тут.Асабліва гэта адчуваецца ў час нейкіх вялікіх мерапрыемстваў ці спаборніцтваў, калі ўся краіна, усе яе жыхары збіраюцца разам, каб перамагчы. Зараз, у час чэмпіяната свету па хакеі гэта асабліва прыкметна: вялікая колькасць жыхароў Беларусі, і ў прыватнасці Мінску, робіць усё дзеля таго, каб усе зразумелі, якая добрая краіна Беларуь і што яе жыхарам па-сапраўднаму ёсць чым ганарыцца.
Але ёсць у мяне і малая Разіма- гэта тое месца, дзе прайшло маё дзяцінства і куды нават зараз цягнеецца мая душа. Мая малая Радзіма- невялічкі, але вельмі прыгожы гарадок- Заслаўе. Гэта адзін з гістарычных цэнтраў Беларусі. Гэта той горад, з якога пачынаецца гісторыя старажытнай Беларусі: з гэтым месцам звязана гісторыя пра Рагнеду, якую выратаваў ад смерці сын Ізяслаў. Менавіта ў Заслаўі быў пабудаваны першая кальвінісцкая царква ва ўсёй Беларусі. У горадзе ёсць некалькі этнаграфічных музеяў, этнаграфічны комплекс “Млын”. Мне здаецца, што Заслаўе- той горад, якім сапраўды магчыма ганарыцца: нягледзячы на шматлікія войны, якія адбываліся ў Беларусі і бітвы, якія адбываліся ва ўсіх гарадах Беларусі, Заслаўе змагло захаваць свой знешні выгяд.Захаваліся тыя часткі горада, якія былі вельмі важныя для гісторыі Беларусі, якія ў многіх іншых гарадах былі разбураны ворагам.Заслаўе-горад, які працягвае сваё развіцце. Адна з найбольш сур’ёзных падзей- наданне гораду статус спадарожніка Мінска. З гэтым звязваецца будоўля шматлікіх сучасных дамоў, будуюцца новыя гіпермаркеты. Заслаўе- адзін з першых гарадоў, куды пачалі хадзіць усім ужо добра вядомыя гарадскія лініі. Зараз усе болей людзей едзе туды жыць і на вуліцах усе часцей сустракаюцца маленькія дзеці. Прычына гэтаму- месца, дзе знаходзіцца горад. Ён размяшчаецца не вельмі далёка ад сталіцы Беларусі, але даволі далека, каб паветра было чысцей. Таксама навокал горада шмат раслін, есць некалькі азёраў, і ў сувязі з гэтым ніколі не будзеш думаць, дзе правесці выхадныя. Таксама горад акружаны лесам, і таму людзям, якія прыязджаюць з Мінска,так легка там дыхаецца.
Я памятаю гэты горад у тыя часы, калі я была маленькая, калі былі там яшчэ толькі невялічкія будынкі ў пяць паверхаў. Вядома, мне бывае цяжка зразумець, што ўсё мяняецца і горад набывае новы знешні выгляд, але гэта- змены да лепшага. Развіцце іменна такіх невялікіх гарадкоў сведчыць, што ў краіне адбываецца развіццё. Такксама я разумею, што, нягледзячы на змены, архітэктурныя помнікі захаваліся,таксама захавалася і прырода, бо новыя будынкі не псуюць наваколле, а толькі надаюць новае аблічча гораду.
Таму я раю ўсім, хто стаміўся ад такога шумнага гораду, як Мінск, ехаць туды. У якасці жыцця вы не адчуеце ніякай розніцы, але ж краявід з акна ў вашай хаце стане лепей, дыхацца будзе лягчэй, і, дзе правесці вольны час, вы заўсёды знойдзеце. Я спадзяюся, што калі вы вырашыце зрабіць гэта, то вы таксама закахаецеся ў горад, які ўжо вельмі доўга натхняе меня, і ён таксама стане вашай маленькай радзімай!

Продолжение