Назад Литературные опыты

Рубрика «Литературные опыты»

Учащиеся 8 "А" класса

Вучні 8 “А” класа дораць вам свае трыялеты.
А пачыналася ўсё…
…на ўроках беларускай літаратуры.
Кацярына Пяшко: “На гэты уроку нам заўсёды цікава. Як не зацікавіцца, калі наша настаўніца Аўсянская С.Я. рыхтуе такія заданні для нас, каб мы адчувалі сябе натхнёнымі, добра працавалі на ўроку. Аднойчы прапанавала паспрабаваць напісаць трыялеты. Спачатку мы разгубіліся, бо не ведалі, што гэта такое. Разабраліся, што гэта такая форма вершаў. Трыялет складаецца з васьмі радкоў, у якім два першыя і два апошнія радкі, а таксама першы і чацвёрты аднолькавыя. Падумалася, што ў нас таксама можа нешта атрымацца і пачалі пісаць. Лепшыя трыялеты прапануем увазе чытачоў часопіса”.

Вакульчык Я.

Лета

Лета цёплае прыйшло да нас з табой,
Ды гукі розных птушак усім прынесла.
Я кожны дзень думаю аб тым, што
Лета цёплае прыйшло да нас з табой
І сонейка з сабой прынесла,
Каб радаваць усіх сваім цяплом.
Лета цёплае прыйшло да нас з табой,
Ды гукі розных птушак усім прынесла.

 

 

Лета

Кухаронак М.

На беразе мора

Люблю я лета на беразе мора,
Вецер цёплы і плёска вады.
Сонца, горы і цёплы ранак.
Люблю я лета на беразе мора.
Як бацькам дадуць адпачынак.
Мы адразу паедзем туды, бо
Люблю я лета на беразе мора,
Вецер цёплы і плёскат вады.

 

 

Пяшко К.

Восень

Восень ужо наступіла
І сонца ўжо не відаць,
Не чутна спеваў птушыных -
Восень ужо наступіла
Але ж заўсёды так было,
Не будзем прыроду караць, хоць
Восень ужо наступіла
І сонца ўжо не відаць.

 

Восень

Жукавец А.

Золата восені

Восень, залатая восень,
Доўгачаканая пара.
У госці цябе просім,
Восень, залатая восень.
Бягуць па лужам дзеці,
Мы парасоны носім,
Восень, залатая восень
У госці цябе просім.