Рубрика «Гранит науки»
Гранит - твердая горная зернистая порода, состоящая в основном из кварца, полевого шпата и слюды. Если верить «Энциклопедическому словарю крылатых слов и выражений» В.Серова, то впервые выражение «грызть гранит науки» использовал Л.Д.Троцкий на V всероссийском съезде Российского коммунистического союза молодежи в 1922 году. Троцкий сказал: "Наука не простая вещь… это гранит, и его надо грызть молодыми зубами".
Интересно, а как "грызут гранит науки" в нашей гимназии? Оказывается, грызут неустанно. Почти завершена работа Лиштван Е. и Гончар О. (10 “А”) “Лошыца - cядзіба муз, куток натхнення”. Сейчас ученицы готовят викторину “По аллеям Лошицкого парка” для младших школьников.
Вашему вниманию предлагается отрывок из научной работы, который раскрывает роль Лошицы в судьбе известного белорусского классика В. Дунина-Марцинкевича.
Лошыца у лёсе Дуніна-Марцінкевіча
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - класік беларускай літаратуры, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 4 лютага 1808 г.(па новым стылі) у фальварку панюшкавічы бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер бабруйскага раёна Магілёускай вобласці) у шляхецкай сям’і. Пра юнацкія гады Вінцэнта дакументальна пацверджаных дадзеных мала. Ён рана застаўся без бацькі.Лічылася, што ў 1824 г. скончыў Бабруйскае павятовае вучылішча, але ёсць звесткі, што ўжо ў 1819г.дунін-марцінкевіч быў адпраўлены ў Санкт-Пецярбург на папячэнне С.Богуша-Сестранцэвіча, чалавека вельмі адукаванага, вучонага-славіста. Літаратара, члена Расійскай акадэміі навук, які сам займаўся яго выхаваннем.
З сярэдзіны 1820 г.г. В. Дунін-Марцінкевіч жыў у Мінску, быў на дзяржаўнай службе памочнікам каморніка і каморнікам межавога суда, потым служачым палаты крымінальнага суда, меў пасаду пры дваранскім сходзе.
Старая сядзіба пад мінскам і яе цяністы парк становяцца адным з тых нешматлікіх месцаў, дзе збіраецца дэмакратычна настроеная інтэлігенцыя губернскага горада. Лагодная Лошыца прымае ў свае абдымкі і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча — пісьменніка XIX стагоддзя, які сцвярджаў ідэю існавання айчыннай літаратуры на роднай мове і шмат у чым вызначыў дэмакратычны характар яе існавання. Беларускі дудар знаходзіўся ў прыяцельскіх зносінах з дбайным, спагадным да сялян гаспадаром маёнтка Прушынскім і неаднойчы карыстаўся яго шчырай гасціннасцю.Неаднаразова гутарыў пісьменнік і з тутэйшымі сялянамі, вобразы якіх потым пасяліліся на старонках яго вершаванай аповесці “Вечарніцы”. Увогуле, “Вечарніцы” — першы твор Дуніна-Марцінкевіча, у якім закранаецца тэма жыцця нашых продкаў у глыбокай старажытнасці. Багаты свет іх духоўнай культуры. У ім пісьменнік звяртаецца да абрадаў, міфаў, паданняў, якія не раз чуў ад сялян. А на думку літаратуразнаўца Язэпа Янушкевіча, літаратурнымі папярэднікамі “Вечарніц”, у якіх аўтар здолеў па-мастацку перадаць каларыт мясцовага фальклору, можна назваць славутыя гогалеўскія “Вечары на хутары паблізу Дзіканькі”. [3; 56] Юры Кур’яновіч таксама лічыць, што, “знаходзячыся пад уплывам класічнай апрацоўкі М.Гогалем займальных быліц Палтаўшчыны, Дунін-Марцінкевіч убачыў у Лошыцы пад дахам зорнага зімовага неба. У час. Калі чуецца здалёк цёплы дзявочы смех і ласкава-журботныя ўсплёскі скрыпкі ў вясковай хаце, не менш годныя сюжэты для беларускіх вечарніц. [4; 18]
Як у Лошыцкім сле, каля Мінска,
Гаспадарнага пана Прушынскага,
Жыў мужычок на імя Зміцёр;
Хоць дурань вялікі, да мужык хіцёр.
Як да работы—часта ён хвараў,
А на ігрышча—скора ачуняў; [5; 417]
Анекдатычны, але зусім праўдзівы выпадак з 1820-х г., пра які потым яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў памятала ўся Мінская губерня,апісвае Дунін-Марцінкевіч ў паэме “Вечарніцы”.Лянівы і дурнаваты селянін Зміцер з Лошыцы, прадаўшы ў Мінску на рынку цялушку і атрымаўшы за яе пяцірублёвую асігнацыю — сіненькую, купіў у дарогу селядца і не знайшоў нічога лепшага, як пакласці яго ў тую самую кішэню, дзе ўжо ляжала сіненькая. Па дарозе дадому ў Лошыцу, завітаўшы ў карчму ў Серабранцы, Зміцер вырашае падсілкавацца селядцом, ну, і, вядома,”горла прамачыць” водкай.
Зміцер за цялушку як сіню ўзяў,
Рад з торгу, у кішэню зараз улажыў;
Пасля селядца за шаг як купіў,
Здуру, гдзе бумажка, туды ж яго ўклаў.
Сіня да мокрага селядца прыстала
Дый меж зубоў Змітра разам з ім папала,
А баш, як квацеркай мазгі задурэў.
Не глядзя, з селядцом бумажку ён з’еў. [5; 419-420]
Цікава чытаць, як апісваецца Мінск і людзі ў “Вечарніцах”:
Няма як Мінск наш! —дзетачкі міленькі!
Прыгожы, відны, кругом весяленькі;
Ні адной мізэрнай не сустрэнеш хаты,
Вот, маўляў снег белы, каменны палаты;
Пасярэдзіне ўецца круглай стужкай
Свіслая-рака — зялёнай устужкай;
Вот не урокам — горад хоць куды!
І цару тут не было б нуды!
А людзі, людзі! — дзеткі дарагія!
Не заморскія! Маўляў,не чужыя!
А ўсе свае — веры хрысціянскай,
Шчодры, дабры, натуры не панскай. [5; 415]
У народнай аповесці “Купала” Дунін-Марцінкевіч згадвае Лошыцу ў пачатку твора:
Гаспадары з поля бадзяцца дахаты,
Гоняць прад сабою волікі рагаты,
Пастухі скацінку у сяло зганяюць.
Дзеўкі ёй вянкамі рогі прыбіраюць.
У Лошыцкім сяле гоман, крык, ахвота;
Як у вуллі пчолы, гудзяць Божы людзе…[5 ;443 ]
В.Дунін-Марцінкевіч быў добра знаёмы з беларускай народнай творчасцю, шырока выкарыстоўваў фальклорныя здабыткі. І ці не лошыцкія мясціны натхнілі класіка айчыннай літаратуры на стварэнне яшчэ аднаго твора — славутай камедыі “Ідылія”, прэм’ера якой адбылася 3 лютага 1852 г. у мінскім гарадскім тэатры. У гэтым творы побач з драматычнымі дыялогамі і маналогамі шырока прадстаўлены арыі і дуэты, харавыя нумары, а таксама танцы. “Ідылія” лічыцца прынцыповай з’явай у станаўленні новай беларускай літаратуры. Калі паны тут гавораць па-польску, то персанажы-сяляне – упершыню ў літаратурным творы- па-беларуску.Музыку да камедыі напісалі С. Манюшка і К.Кржыжаноўскі з удзелам самога Дуніна-Марцінкевіча. Юры Кур’яновіч лічыць малаверагодным, ш то Дунін-Марцінкевіч “не зацягнуў свайго творчага паплечніка, з якім лучыла яшчэ і шчыльнае сяброўства (С.Манюшка памагаў набыць музычную адукацыю дачцэ пісьменніка — Каміле Марцінкевіч), у Лошыцу”. [4; 19] Вядома, што Станіслаў Манюшка іграў на аргане ў касцёле святой Тройцы ў маёнтку сваякоў Яўстаха Прушынскага — Каралішчавішчах. І не можа таго быць, каб Манюшка не сыграў на аргане ў Лошыцкай алтарыі.
Дунін-Марцінкевіч і яго сябры пад уплывам лошыцкіх мясцін
Сярод тых, хто гасцяваў у Лошыцы, можна пэўна назваць “усе інтэлігентныя сілы Менска”, якія збіраліся ў доме Дуніна-Марцінкевіча: “яго бібліёграф і паэт Ігнат Легатовіч, які пісаў і па-польску і па- беларуску, артыст- маляр Ян Дамель, каторы беспадобна рабіў карыкутуры і маляваў тыпы беларускіх сялян, арыгінальны і вельмі фацэтны гумарыст пан Юрый Кабылінскі, аўтар беларускага зборніка “Тысяча і адна фацэцыя”, польскі крытык і пісацель Аляксандр Тышынскі і шмат і шмат іншых”. [6; 9
Можна не сумнявацца, што і Уладзіслаў Сыракомля не аднойчы бываў у Лошыцы. Яго гістарычна-краязнаўчыя нарысы, шматлікія артыкулы ў перыядычным друку звернуты да родных мясцін. Дзеля таго каб напісаць нарыс “Мінск”, Уладзіслаў Сыракомля наведваў гэты губернскі горад, дзе яго кансультантамі былі мастак і пісьменнік Адам Шэмеш, В.Дунін-Марцінкевіч. У 1855 годзе У.Сыракомля гасцяваў у Мінску ў Дуніна-Марцінкевіча і напісаў у сувязі з гэтым “Тост у доме В.Марцінкевіча”.
Не аднойчы бываў у Лошыцкім маёнтку і Аляксандр Валіцкі, які пісаў па беларуску па прозвішчам Місьцюк. Разнастайна адораны чалавек, А.Валіцкі прафесіянальна граў на скрыпцы і фартэпіяна, пісаў музычныя рэцэнзіі, агляды, літаратар, выдавец. У 1863 годзе заснаваў у Мінску кнігарню, вакол якой утварыўся літаратурны клуб. У 1863 годзе за ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях сасланы ў Тамбоў. Кнігарню Валіцкага прыняла яго сястра Софья Валіцкая. У 1890-1893 гадах быў захавальнікам бібліятэкі і архіва Радзівілаў у Нясвіжы.Сябраваў А.Валіцкі з С.Манюшкам, В.Дуніным-Марцінкевічам, Я.Лучынам і неаднойчы наведваў Лошыцу.