НазадСодержание

Рубрыка «Роднае слова»

Абляк Марыя , 5 «Д» клас

Літары « і»

Даўным даўно жылі-былі беларускія літары. Яны жылі ў Беларусі, у горадзе Мінску. Былі яны культурнымі і добрымі, уважліва адносіліся да сваёй краіны. Але была адна літара, якую клікалі “і”, і яна ўвесь час пісалася рускай літарай “и”.
Калі яна пайшла працаваць у газету, то пісалася рускай літарай “и”. Аднойчы літара “ў”, якая працавала ў той жа газеце, спыталася ў “і” :
-Чаму ты заўсёды пішашся рускай літарай “и”?
-А што, нельга? – адказала “і”.
- Канешне, гэта памылка, мы жывем у Беларусі, працуем у беларускай газеце, дзе ўсе словы пішуцца на беларускай мове.
-А калі б мы жылі ў Расіі, я пісалася літарай “и” ?
-Да, але мы жывем у Беларусі, таму ты павінна пісацца “і”,- адказала “ў”.
- Добра, дзякуй , “ў”.
Аднойчы беларускіх літар запрасілі ў Кітай. Калі яны былі на месцы, то ўбачылі незнаёмыя закавыркі,гэта былі кітайскія іерогліфы.
- А дзе мая літара? – спыталася “і”.
- Не ведаю, – адказала “ў”.
- Прывітанне беларускія “і” і “ў”. Прыемна пазнаёміцца з вамі. Сказала кітайская “伊 ”.
- Гэта я на кітайская мове?- спыталася беларуская “і”.
- Так! Я вельмі рада з табой пазнаёміцца,- адказала кітайская “伊 ”.
- І я таксама.
Праз два тыдні беларускім літарам трэба было вяртацца дадому. Калі яны вярнуліся, “ў” спыталася ў “і” :
- Табе спадабалася?
- Вельмі спадабалася! Цяпер я таксама, як і кітайская “і”, буду заўсёды пісацца на роднай мове.
З таго часу літара “і” працавала на славу, заўсёды пісалася на роднай мове, чым вельмі ганарылася.