Рубрыка «Роднае слова»
Любоў Скарбоўская
Цуд ваўчынай зграi
У чароўным лесе ў адной з Паўночных ваўчыных зграй ля падножжа гары нарадзілася ваўчаня беласнежнага колеру з мядова–жоўтымі вачыма. Ваўчаня назвалі Аўрора. Уся Паўночая зграя радавалася папаўненню вялікай ваўчынай сям’і.
Маленькаму беламу камячку па імені Аўрора часта прыносілі ежу дарослыя ваўкі. Мама Аўроры вучыла хадзіць малую.
Прайшоў час. Маленькі камяк ператварыўся ў моцнага і спрытнага звера. Аўрора сама стала хадзіць на паляванне з ваўкамі пастарэй. На палаляванні ваўкі з Паўдневай зграі нарыкалі на Аўрору і астатніх ваўкоў паўночай сям’і. Ваўчыца з Паўднёвай зграі падышла да Аўроры ўшчыльную і смела заявіла, што Паўночная зграя палюе на паўднёвых тэрыторыях.
Паўночная зграя хутка знікла за яловымі галінкамі.
Маці–ваўчыца спытала Аўрору, чаму тая вярнулася з палявання без здабычы. Аўрора села побач з мамай і заскуголіла як маленькае ваўчаня.
Прайшло яшчэ пяць ваўчыных гадоў. Аўрора стала дарослаю ваўчыцаю, смелай, мужнай і адважнай.
Аднойчы воўк з Усходняй зграі ноччу ўварваўся на паўночную тэрыторыю. Аўрора адразу пачула крокі чужынца, бо была вельмі дасведчаным паляўнічым. Чужынец хацеў сцягнуць запасы ежы Паўночай сям’і. Але яму не пашанцавала: ён нарваўся на Аўрору! Спрытная паляўнічая прагнала чужынца. І той сышоў ні з чым.
Раніцай той воўк прыйшоў ва Ўсходнюю зграю. Ён быў пакусаны, на спіне тырчаў клок поўсці. Воўк сказаў, што ён заблукаў пад час палявання і зайшоў на тэрыторыю Паўночных сем’яў, але сустрэў смелую ваўчыцу, якая ледзь яго не загрызла. Тады Аўрора не ведала, што яна ледзь не згубіла самога прынца Ўсходняй зграі, ваўка Эдварда. Эдвард быў сынам важака ўсходніх зямель.
На наступны дзень абражаны бацька Эдварда абвясціў вайну паўночай сям’і. Роўна апоўдні дзве велізарныя зграі сабраліся ў пустынным полі, засыпаным белым снегам. Усе адважна біліся да апошняга ўздыху. Эдвард і яго бацька таксама ўдзельнічалі ў бойцы. Раптам малады прынц убачыў, як яго бацька атакуе Аўрору і яе маці. Эдвард маланкай скокнуў у іх бок. Ён заступіў шлях бацьку, выскаліўшыся на яго. Раптам усе застылі ў здранцвенні. Усе са здзіўленнем глядзелі ў бок бацькі і сына, якія ўсталі адзін супраць аднаго. Вакол навісла напружаная цішыня. Чакалі, што ж будзе далей. Прынц папрасіў бацьку спыніць бой і не нападаць на Паўночных ваўкоў толькі за тое, што Эдварда прагналі з чужой тэрыторыі. Прынц дадаў, што ён сам вінаваты, што заблудзіўся і трапіў на паўночныя землі. Але горды важак-бацька тут жа вырашыў адпомсціць за гонар свайго сына. А тым часам сотні ваўкоў чакалі зыход дыялогу Эдварда і важака ўсходняй зграі. Пасля размовы важак вырашыў паслухаць сына і не праліваць крыві. Ён згарнуў сваіх воінаў і загадаў адыходзіць.
Праз некаторы час папаўзлі чуткі пра тое, што Эдвард закахаўся ў Аўрору. Іх бачылі разам. Яны шпацыравалі па горных хрыбтах і ўздоўж марскога берага.
Праз год гэта не было ні для каго сакрэтам.
Калі Эдвард і Аўрора любаваліся паўночным ззяннем з горных схілаў, у іх бок ішоў воўк-важак Заходняй зграі. Ён сказаў: “Хэй! Вы навошта сядзіце на маім шляху? Сыдзіце! А то ад вас застануцца толькі косці.”. Эдвард сказаў: “Прабачце, але гэта вы перашкаджаеце нам любавацца зоркамі.”. Воўк-важак быў абражаны. Ён зароў і ўкусіў Аўрору за спіну. У яе быў вялікі шрам.
Воўк, уцякаючы, казаў: “Самі напрасіліся!”. Эдвард адвеў Аўрору ў пячору знахарцы па імені Асака. Яна сказала, што прыкладзе кветку лотаса, і ўсе пройдзе. Яна так і зрабіла.
Але праз некалькі хвілін на месцы шрама выраслі беласнежныя крылы. Аўрора зараз умее лётаць!
Пакуль яна і Эдвард дабіраліся да сваіх зграй, наступіла поўнач. Яны развіталіся і разышліся па сваіх зграях.
Праз два гады, адным веснавым днем ў Аўроры падрасталі свае ўласныя малыя ваўчаняты: Венера, Астра і Энтані. І ў кожнага ваўчаня былі па пары крылаў.
Адной ноччу да ваўкоў у логава зайшоў паляўнічы. Аўрора, Эдвард, Астра, Венера і Энтані кінуліся бегчы і цудам выжылі.
Але каля выхаду з пячоры стаяў яшчэ адзін паляўнічы. Стрэл! Яшчэ і яшчэ…
З тых часоў сям’ю ваўкоў ніхто не бачыў.
Але яны на беласнежных крылах спускаліся з нябёсаў кожную ноч паўночага ззяння і дапамагалі ваўкам паблізу.
Ёсць легенда, што калі мама Аўрора на нябёсах спявае калыханку сваім маленькім ваўчанятам, то з ветру чуюцца іх імёны.
Ім на нябёсах жывецца лепш…