НазадСодержание

Рубрыка «Роднае слова»

Агароднік Вераніка, 5 «Д» клас

Люстэрка і троль

Жыў быў троль у маленькім лесе, і клікалі яго Пецькам. Аднойчы ён пайшоў гуляць і знайшоў там чароўнае люстэрка, якое ўмела размаўляць. Але ён гэтага не ведаў.
Падняў троль гэта люстэрка, разгледзеў яго і задаў сам сабе пытанне: навошта яно трэба? Раптам люстэрка адказала, што яно трэба, каб дапамагаць. Пецька паглядзеў па баках і не зразумеў, хто гэта размаўляе.
Узяў ён люстэрка да сябе дамоў і паставіў на паліцу. На наступны дзень Пецька пайшоў збіраць грыбы. Ідзе і бачыць маленькую дзяўчынку, якая сядзіць на пяньку і плача. Троль падышоў да яе і запытаў, чаго яна плача. Дзяўчынка адказала, што згубіла сваё чароўнае люстэрка. Пецька спытаў у яе: “ Што гэта люстэрка ўмее?” А дзяўчынка адказала, што яно можа размаўляць. Пецька адразу ж зразумеў, пра што ідзе размова. Ён вынуў люстэрка з кішэні і аддаў яго дзяўчынцы. Яна была вельмі рада.